Чытанні сучаснай беларускай драматургіі адновяць у брэсцкім тэатры

Гледачам трэба будзе вырашыць няпростую матэматычную і метафізічную задачу, а затым паўдзельнічаць у абмеркаванні п'есы.
Sputnik

МІНСК, 6 лют — Sputnik.П'есай "Ледзь улоўныя мсціўцы" Аляксандра Савухі адкрыюцца чытанні сучаснай беларускай драматургіі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

Адкрыты форум пластычных тэатраў "ПлаSтформа" пройдзе ў Мінску

Чытанні сучаснай беларускай драматургіі адкрываюць гледачам маладых аўтараў, творы якіх часта больш вядомыя за мяжой, чым на радзіме. Маладыя беларускія драматургі неаднаразова ўваходзілі ў шорт-лісты прэстыжных расійскіх конкурсаў.

У 2017 годзе п'еса "Ледзь улоўныя мсціўцы" трапіла ў шорт-ліст маскоўскага фестывалю маладой драматургіі "Любімаўка". Шостага лютага гледачам трэба будзе вырашыць няпростую матэматычную і метафізічную задачу, а затым паўдзельнічаць у абмеркаванні п'есы.

Дзе: Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.

Калі: 6 лютага, 16:00.

Уваход вольны.