У 2019 годзе Беларусь прымае II Еўрапейскія гульні, якія ў чарговы раз павінны пацвердзіць імкненне краіны да папулярызацыі спорту і здаровага ладу жыцця. Мы чакаем у госці спартсменаў і балельшчыкаў не толькі еўрапейскіх краін, але і турыстаў з усяго свету.
Тэмы, вынесеныя на абмеркаванне круглага стала:
- уклад II Еўрапейскіх гульняў у папулярызацыю культуры Беларусі, асноўныя культурна-адукацыйныя мэты Гульняў, прыцягненне моладзі ў спартыўнае жыццё краіны;
- павышэнне турыстычнай прывабнасці і прэстыжу Беларусі на міжнароднай арэне пры дапамозе PR-кампаніі II Еўрапейскіх гульняў;
- якія мовы будуць найбольш запатрабаваныя падчас падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства, улічваючы міжнародны статус Гульняў.
У круглым стале ўдзельнічаюць:
- міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ;
- намеснік дырэктара Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Анатоль КОТАЎ:
- намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл ПАРТНЫ;
- старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў рэспублікі Беларусь Ігар МАРЗАЛЮК;
- дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена АНІСІМ;
- начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей ФУРМАНАЎ;
- галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф СЯРЭДЗІЧ;
- гісторык, ганаровы старшыня "Таварыства беларуская мовы" Алег ТРУСАЎ;
- рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр ВАВІЛАЎ.
Запрашаем прадстаўнікоў СМІ прыняць удзел у сустрэчы, якая пройдзе ў чацвер, 08 лютага, у 11.00. у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь па адрасе: г. Мінск, вул. Камуністычная, 86.
Акрэдытацыя:
E-mail: p.antonov@sputniknews.com;
Тэл.: +375 17 237 83 65;
Моб.: +375 29 550 06 31.
Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.