Калекцыянер з Манака передасць Мастацкаму музею творы беларускіх майстроў

Падарункі можна будзе убачыць у музеі толькі некалькі дзён, потым іх адправяць на вывучэнне ў музейны фонд.
Sputnik

МІНСК, 8 лют — Sputnik. Вядомы калекцыянер, мастацтвазнаўца і кандыдат гістарычных навук Георгій Хацанкоў (Манака) перадасць у дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі некалькі твораў беларускіх майстроў, паведамілі Sputnik у музеі.

Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея ўхваліў ідэю са стыкерамі

Сярод работ — творы народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Слабодчыкава, скульптара Галіны Гаравой, жывапісца Аляксея Марачкіна і іншых беларускіх мастакоў.

"На сённяшні дзень важным фактарам у працэсе фарміравання паўнавартаснай калекцыі, якая шырока прадстаўляе творчасць сучасных беларускіх мастакоў, з'яўляюцца дары саміх мастакоў, спадкаемцаў, прыватных калекцыянераў і буйных арганізацый. Дар Георгія Фёдаравіча Хацанкова — своеасаблівая праява клопату суайчынніка аб беларускіх музеях", — падкрэслілі ў музеі.

Убачыць так званыя дары наведвальнікі змогуць только некалікі дзён — з 14 па 18 лютага. Пасля гэтага экспанаты вернуцца ў музейны фонд. Плануецца, што пасля вывучэння і пры неабходнасці рэстаўрацыі іх будуць дэманстраваць на выставах Нацыянальнага мастацкага і  іншых музеяў.