МІНСК, 9 лют — Sputnik. Цырымонія развітання з народным артыстам БССР Генадзем Гарбуком пачалася ў Купалаўскім тэатры ў Мінску, дзе ён працаваў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Акцёр тэатра і кіно памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцця. Ён сыграў ролі ў больш чым 40 фільмах, самыя вядомыя — "Людзі на балоце", "Знак бяды", "Дзяржаўная мяжа" і "Белыя Росы". На сцэне Купалаўскага тэатра акцёр выступаў у культавых спектаклях "Пінская шляхта", "Людзі на балоце", "Вяселле" паводле п'есы Чэхава і іншых.
У 1980 годзе Гарбук атрымаў званне Народнага артыста БССР, за ролю ў фільме "Людзі на балоце" акцёр — Дзяржпрэмію СССР. Акцёр быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, з'яўляецца лаўрэатам спецпрэміі прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" і тэатральнай прэміі "Крыштальная Паўлінка".
Свае спачуванні родным і блізкім артыста выказаў выказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёння Гарбука пахаваюць на "Алеі зорак" на Ўсходніх могілках у Мінску.