Еўрапейскія гульні сталі выклікам для Беларусі

Культура стане прыярытэтным напрамкам акрамя спартыўнай тэматыкі ў працэсе падрыхтоўкі Мінска да ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Sputnik

У Мінску ў 2019 годзе пройдуць ІІ Еўрапейскія гульні, падрыхтоўку да маштабнага спартыўнага форуму абмеркавалі ў мультымедыйнай прэс-цэнтры Sputnik.

Беларусь актыўна рыхтуецца да правядзення Гульняў, паведаміў намеснік дырэктара Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў Анатоль Котаў. Паводле яго слоў, Еўрапейскія гульні сталі для нашай краіны выклікам. Разам з тым, гэта не толькі спартовае мерапрыемства, яно мае і вялікую культурную частку.

"Беларусь павінна паказаць усё багацце сваёй культуры і гісторыі", — адзначыў намеснік кіраўніка дырэкцыі Гульняў.

04:00 — 06:40 (хранаметраж на відэа) — Анатоль Котаў аб працоўных мовах на Еўрапейскіх гульнях і арганізацыйных момантах.

Заместитель директора Дирекции II Европейских игр Анатолий Котов

Намеснік кіраўніка распавёў, што нягледзячы на тое, што афіцыйнай мовай Гульняў стала англійская, у рабоце дырэкцыі выкарыстоўваюцца беларуская і руская мова як дзяржаўныя. Пры падрыхтоўцы рэкламных матэрыялаў выкарыстоўваюцца ўсе тры мовы.

7:36- 14:25 - Аб стратэгічных кірунках і задачах, якія ставіць перад сабой дзяржава ў інфармацыйным асяроддзі.

"У міністэрстве інфармацыі ўспрымаюць Еўрапейскія гульні як вельмі магутную PR-кампанію, якую мы павінны правесці ў падтрымку іміджу краіны", — падкрэсліў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Замминистра информации Павел Легкий

Паводле яго слоў, упор будзе зроблены на сацыяльныя сеткі і благасферу. Будуць праведзены прэс-туры для расійскіх, кітайскіх СМІ.

15:00 — 20:23 - Пра ролю і месца беларускай мовы і культуры ў павышэнні пазнавальнасці Беларусі ў свеце.

"Першай візітоўкай краіны з'яўляецца нацыянальная мова. У гэтым лёгка пераканацца, перасякаючы межы. Важна, каб у турыстаў падчас Еўрапейскіх гульняў склалася ўражанне, што яны падарожнічалі менавіта па Беларусі", — падкрэсліла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Алена Анісім.

Депутат Палаты представителей Республики Беларусь Елена Анисим

Паводле слоў дэпутата, выкарыстанне беларускай мовы павышае імідж краіны ў прадстаўленні ўсяго свету. Разам з тым, важна забяспечыць выкарыстанне іншых замежных моў.

Краіна замкаў

20:26 — 24:00 - Аб стварэнні турыстычных маршрутаў, якія пазнаёмяць гасцей Еўрапейскіх гульняў з гісторыяй і культурай Беларусі

"Першы маршрут я б назваў "Беларусь — краіна замкаў", — заявіў гісторык, ганаровы старшыня "Таварыства беларускай мовы" Алег Трусаў.

Историк, почетный председатель "Таварыства беларускай мовы" Олег Трусов

Гісторык пералічыў чатыры замкі, якія можна наведаць на працягу аднаго дня. Сёння цалкам гатовыя прымаць турыстаў Нясвіжскі і Мірскі замак.

На думку Алега Трусава, прывесці ў парадак Лідскі замак можна было б на працягу аднаго года. Пэўныя пытанні маюцца па захаванасці замка ў Наваградку.

Мінск — зоны гасціннасці

24:03 —26:20 — Аб падрыхтоўцы Мінска да Еўрапейскіх гульняў як галоўнай пляцоўкі па правядзенні маштабных спартыўных спаборніцтваў.

"Плануецца арганізаваць зоны гасціннасці і фан-зоны, дзе будзе арганізавана прадстаўленне гісторыі і культуры Беларусі. Таксама будуць працаваць музей і выставы", — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення культуры і ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама Аляксандр Шастакоў.

Замначальника управления культуры и идеологической работы Мингорисполкома Александр Шестаков

На асноўных спартыўных пляцоўках будуць арганізаваныя зоны актыўнасці, якія будуць тэматычна аформленыя. Гэта ўсё будзе прадугледжана, дзякуючы комплекснаму падыходу.

Беларуская мова — перш за ўсё

26:30 — 31:28 - Якую ролю адыгрывае ў прэзентацыі беларуская мова і як яна павінна быць прадстаўлена ў дзяржаўнай прэсе.

Галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч выступіў з крытыкай на адрас "Народнай газеты" і "Мінскай праўды", якія практычна не выпускаюць артыкулы на беларускай мове.

"Раней раённыя газеты за выключэннем некалькіх выдаваліся стоадсоткава на беларускай мове", — нагадаў Іосіф Сярэдзіч.

Замминистра информации Павел Легкий и главный редактор газеты "Народная воля" Иосиф Середич

Паводле яго слоў, абласныя газеты за выключэннем Брэста і Гродна таксама выходзілі на беларускай мове.

Галоўны  "Народнай волі" заклікаў Міністэрства інфармацыі Беларусі вярнуць у друк беларускую мову.

Пад грыфам сакрэтна

39:30 — 46:46 — Аб магчымым выступе на цырымоніі адкрыцця Еўрапейскіх гульняў легендарных удзельнікаў "Песняроў" і сакрэтнасці пры падрыхтоўцы.

"Кожны дзень я адчуваю на сваіх плячах велічэзную адказнасць", — адзначыў рэжысёр-пастаноўшчык Еўрапейскіх гульняў Аляксандр Вавілаў.

Паводле яго слоў, цырымонія адкрыцця заклікана паказаць, што ў нас ёсць гонар за сябе, сваю зямлю і культуру, якая ў нас ёсць.

Аляксандр Вавілаў адзначыў, што дакументы, якія распісваюць правядзенне мерапрыемства, носяць грыф "сакрэтна".

"У мяне ёсць мара — сабраць разам "Песняроў". Яны знаходзілі прычыны адмовіцца, яны людзі", — сказаў рэжысёр.

Режиссер-постановщик Европейских игр Александр Вавилов

Паводле яго слоў, ён хоча расказаць усім аб тым, як любіць Мінск і пра беларускую культуру так, як ён яе бачыць.

"Гэта ўнікальная магчымасць размаўляць з Еўропай", — падкрэсліў рэжысёр-пастаноўшчык Еўрапейскіх гульняў.

Еўрапейскія гульні 2019 пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за чатыры тысячы атлетаў з 50 краін выступяць у 15 відах спорту і 23 дысцыплінах.

Поўную версію размовы экспертаў аб тым, як Беларусь рыхтуецца да II Еўрапейскім гульняў 2019 года, глядзіце на відэа.