Модныя маркеты і арт-фестываль: куды пайсці 10-11 лютага ў Мінску

Модныя маркеты, гастрафэст і адкрыццё фестываля Уладзіміра Співакова - самае цікавае ў будучыя выхадныя.
Sputnik

Будучыя выхадныя абяцаюць быць даволі насычанымі. У Мінску можна будзе наведаць самыя розныя мерапрыемствы: напрыклад, закупіцца дызайнерскімі дробязямі на модных маркетах, убачыць начное рамантычнае шоу дэльфінаў, паўдзельнічаць у рыбалоўным турніры або форуме з выдатнымі людзьмі. Шукайце ў традыцыйнай падборцы Sputnik самыя характэрныя падзеі 10-11 лютага.

Тры модныя кірмашы і барахолка

Кірмаш Sarafan market будзе даступны ўсе выхадныя ў гандлёвым цэнтры ARENAcity. Там прадставяць дызайнерскія рэчы, ўпрыгажэнні і аксэсуары, аўтарскія падарункі, арыгінальныя сувеніры, стыльныя інтэр'ерныя дробязі, цацкі, прысмакі і не толькі.

Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

У ГЦ Galleria Minsk 10 лютага адкрыецца кірмаш "Гарошак Маркет", які будзе даступны цэлы месяц. Тут можна будзе купіць падарункі да будучых святаў: майстры прапануюць арыгінальныя штучкі і ўпрыгажэнні, посуд, натуральную касметыку і прысмакі. Таксама ўдасца паўдзельнічаць у майстар-класах і зрабіць сэлфі ў адной з двух фотазон.

Фестываль дызайнерскіх вырабаў "Аблічча Беларусі" пройдзе ў ТРЦ "Караван" у выхадныя. Тут будуць прадаваць эксклюзіўныя рэчы і розныя смачнасці, а ў суботу для дарослых выступіць саксафаніст, а для дзяцей — раставыя лялькі, ілюзіяніст і пацешныя мімы. Акрамя таго ў прасторы SQUAT пройдзе чарговая культурная барахолка "Open Шафа", дзе можна абмяняцца добрымі рэчамі з іншымі ўдзельнікамі. Уваход на ўсе кірмашы вольны.

Гастрафестываль у розных кавярнях Мінска

Усе мінскія кофеманы на працягу месяца змогуць хадзіць па топавым мінскім кавярням і кандытарскім: там рыхтуюць гастранамічныя "візітныя карткі" устаноў — кававы напой і дэсерт па адзінай для ўсіх цане ў шэсць рублёў.

А калі сабраць на спецыяльнай карце штампы з усіх устаноў, можна атрымаць падарунак.

Культурныя мерапрыемствы

Прастору "Верх" 10 і 11 лютага захопіць "Арт-фэст "Усвядомлены рух", закліканы сабраць усіх аматараў творчасці і мастацтва. У праграме — лекцыі і майстар-класы ад замежных і беларускіх педагогаў, перформансы, visual-інсталяцыі, жывая музыка, фотавыстава і барахолка.

У суботу ў культурным цэнтры "Корпус" будзе праходзіць дабрачынны форум-барахолка "Культ Асобы", дзе можна будзе знайсці ўнікальныя рэчы з гісторыяй ад унікальных людзей. Акрамя таго, будзе працаваць бесперапынная трансляцыя музычна-забаўляльнага reality-talk-show, пройдзе тэатралізаваны аўкцыён.

Рыбалоўны турнір

У суботу днём на Чыжоўскім вадасховішчы пройдзе турнір па зімовай рыбалцы. Навічкі змогуць пагутарыць з тытулаванымі спартсменамі — чэмпіёнамі Беларусі і свету. Пераможцам стане той, хто зловіць больш за ўсіх рыбы, а асобная намінацыя ўведзеная для таго, хто спаймае самую вялікую. Дарэчы, уся злоўленая рыба адразу пасля ўзважвання будзе адпушчаная назад у родную стыхію. Але юшку ўсё ж такі абяцаюць.

Міжнародны фестываль Уладзіміра Співакова

10 лютага афіцыйна адкрыецца фестываль дырыжора, народнага артыста СССР і РФ, мастацкага кіраўніка Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і Дзяржаўнага камернага аркестра "Віртуозы Масквы" Уладзіміра Співакова, які будзе доўжыцца тыдзень.

Як правесці Дзень усіх закаханых па-беларуску

На думку арганізатараў, фестываль запамінаецца прыхільнікам выступамі сусветных зорак і тэатральнымі пастаноўкамі. Галоўнай падзеяй лічаць канцэрт-адкрыццё: у Мінску ўпершыню на адной сцэне выступяць самыя запатрабаваныя оперныя спевакі ў свеце — Ганна Нятрэбка і Юсіф Эйвазаў.

Парк з зіготкімі фігурамі

У мінскім парку DreamLand працуе Парк чароўных ліхтароў. Увесь уікэнд тут будзе даступная новая экспазіцыясвятлодыёдных інсталяцый.

Прадстаўлена больш за 40 кампазіцый, якія запальваюцца з прыходам цемры.

Рамантычнае шоу дэльфінаў

Мінскі дэльфінарый "Нэма" 10 лютага запрашае на рамантычнае начное шоу напярэдадні Дня закаханых.

Новыя фільмы

На тыдні ў пракат выйшла некалькі кінапрэм'ер. Усе выхадныя ў большасці кінатэатраў горада будуць даступныя такія навінкі, як меладрама "Пяцьдзесят адценняў свабоды", амерыканскі баявік "Паляванне на злодзеяў", драма Вудзі Алена "Кола цудаў" і два новых мультфільма — "Тайнае жыццё насякомых" і "Трон эльфаў".