Фота

Вёска без лапцей і шэрасці: у Купалаўскім паставілі п'есу "Зямля Эльзы"

Sputnik

П'еса "Зямля Эльзы" маладога расійскага драматурга Яраславы Пуліновіч карыстаецца папулярнасцю на радзіме аўтара. Геаграфія пастаноўкі ахоплівае гарады ад Масквы да Ніжняга Тагіла. Па словах Алены Ганум, на выбар гэтага матэрыялу шмат у чым паўплывала "асоба аўтара і яе талент".

Рэжысёр Алена Ганум: мы пакажам па-французку вытанчаную беларускую вёску

Рэжысёр вызначыла жанр спектакля як "жыццё" і падкрэслівае, што гледачы сутыкнуцца тут з усімі жанравымі праявамі — будуць і смех, і слёзы, і адчайнае каханне. Замест сібірскай глушы, дзе жывуць героі Пуліновіч, падзеі разгорнуцца ў рэальна існуючай вёсцы Завяззе Віцебскай вобласці. Па словах Алены Ганум, на сцэне прадстаўлена па-французску вытанчаная беларуская вёска, у якой не будзе лапцей і шэра-карычневых колераў.

Гісторыю пра людзей і час распавядаюць тры пакаленні артыстаў Купалаўскага тэатра. У спектаклі задзейнічаны Зінаіда Зубкова і Мікалай Кірычэнка, Тамара Міронава і Уладзімір Рагаўцоў, Наталля Качаткова, Марына Гардзіёнак, Таццяна Дзянісава і многія іншыя.

Гісторыю кахання этнічнай немкі Эльзы і географа Васіля на беларускую мову пераклала Вольга Бабкова, над сцэнаграфіяй і касцюмамі працавалі Кацярына Шымановіч і Сяргей Ашуха, музычнае афармленне падрыхтавалі кампазітар Віктар Кісцень і педагог па вакале Люсінэ Налбандзян, над пластыкай артыстаў працавала Марына Філатава.

1 / 13
У беларускай версіі "Зямлі Эльзы" падзеі разгортваюцца ў вёсцы Завяззе Віцебскай вобласці.
2 / 13
П'еса карыстаецца папулярнасцю ў расійскіх тэатраў.
3 / 13
Гісторыю кахання этнічнай немкі Эльзы і географа Васіля на беларускую мову пераклала Вольга Бабкова.
4 / 13
Мікалай Кірычэнка ў ролі настаўніка геаграфіі на пенсіі.
5 / 13
Закаханыя героі разам чытаюць вершы, ядуць цукеркі і будуюць планы на будучыню.
6 / 13
Па словах Алены Ганум на сцэне прадстаўлена па-французску вытанчаная беларуская вёска.
7 / 13
Гледачы ўбачылі на сцэне і смех, і слёзы, і каханне.
8 / 13
Гісторыю пра людзей і час распавядаюць тры пакаленні артыстаў Купалаўскага тэатра.
9 / 13
Над сцэнаграфіяй і касцюмамі працавалі Кацярына Шымановіч і Сяргей Ашуха.
10 / 13
У ролі Ізабэлы - Вольга Няфёдава.
11 / 13
Падчас спектакля гучаць народныя беларускія песні.
12 / 13
Закаханую Эльзу не падтрымлівае ніхто, акрамя прадаўца мясцовай крамы Марыны.
13 / 13
Рэжысёр вызначыла жанр спектакля як "жыццё".