МІНСК, 11 лют — Sputnik. Тэмпература паветра ў панядзелак у Беларусі месцамі падымецца да +2 градусаў, паведамілі ў нядзелю ў Белгідрамеце.
На будучым тыдні сіноптыкі не прагназуюць моцных замаразкаў: у ноч на чацвер магчыма пахаладанне да —10°С, аднак у цэлым надвор'е будзе камфортным.
Так, 12 лютага ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, у некаторых раёнах магчымы невялікі снег. Таксама чакаюцца месцамі туман і галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы з нядзелі на панядзелак апусціцца да —3..-9 градусаў. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да —3..+2 градусаў.
У Мінску ўначы на панядзелак будзе —5..-7 градусаў, днём прагназуецца —2..0 градусаў.