Цуду не адбылося: Домрачава ў гонцы пераследу прыйшла 37-й

Вецер ускладніў працу біятланістак на рубяжах, але не змог перашкодзіць Лауры Дальмайер.
Sputnik

ПХЕНЧХАН, 12 лют — Sputnik. Жаночы пасьют завяршыўся ў алімпійскім Пхенчхане чарговай перамогай нямецкай біятланісткі Лауры Дальмайер, якая прамахнулася толькі аднойчы і фінішавала са сцягам у руках.

Дальмайер пераадолела 10-кіламетровую дыстанцыю з адным промахам на чатырох агнявых рубяжах за 30 хвілін 35,3 секунды. Такім чынам, двухразовая алімпійская чэмпіёнка паўтарыла залаты дубль у "звязцы" (так спартсмены звычайна называюць спрынт і гонку пераследу) Уле Эйнара Б'ёрндалена, які выйграў спрынт і пасьют ў 2002 годзе на Гульнях у Солт-Лэйк-Сіці.

За другое і трэцяе месца разгарэлася сапраўдная дуэль паміж славацкай біятланісткай Анастасіяй Кузьміной (чатыры промахі; 29,4) і францужанкай Анаіс Бяскон (адзін промах; 29,6). Дасведчаная Кузьміна вырвала сваё другое пасля Ванкувера срэбра, апярэдзіўшы саперніцу на дзве дзесятыя секунды.

Беларусь у гонцы пераследу прадстаўлялі чатыры біятланісткі: Дар'я Домрачава, на якую рабілі стаўкі букмекеры, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава.

Дар'я Домрачава адправілася на дыстанцыю з 46-секундным адставаннем ад пераможцы спрынту Лауры Дальмайер. Цуду не адбылося: Дар'я не змагла паказаць ідэальную стральбу. На фініш яна прыйшла 37-й.

Ірына Крыўко пачала гонку на 17-й пазіцыі (адставанне — 01:11). Яна прамахнулася на "лёжцы" і вымушана была бегчы лішні круг. Затое на другой "лёжцы" і першай "стойцы" яна страляла бездакорна. Промах на апошняй мяжы — і 17-е месца на фінішы.

Домрачава з мужам знялася ў фільме пра біятлон

Надзея Скардзіна выйшла на старт пад 36-м нумарам праз дзве хвіліны пасля лідэра. Першы і другі агнявы рубеж прызнаны снайпер Беларусі прайшла без памылак. На першай "стойцы" яна дапусціла памылку, але была бездакорная на апошнім агнявым рубяжы і фінішавала 14-й.

Пісарава, якая прайграла Дальмайер у спрынце 02:02 хвіліны, адправілася на дыстанцыю 52-й. Двойчы яна прамахнулася на першым агнявым рубяжы, затым страляла чыста. У выніковым пратаколе яна на 44-м месцы.

У 15:00 па мінскім часе стартуе мужчынскі пасьют.