Беларусь закрывае генконсульства ў Гданьску

Усяго беларускі ўрад плануе зачыніць у бягучым годзе тры генеральных консульствы.
Sputnik

МІНСК, 13 лют — Sputnik. Генеральнае консульства ў Гданьску будзе зачынена да 30 верасня бягучага года, гаворыцца ў пастанове беларускага ўрада.

Згодна з дакументам беларускаму Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці замежнай установы ў гэтым польскім горадзе.

Пры гэтым выдаткі на закрыццё не павінны перавысіць сродкі, якія прадугледжаны на ўтрыманне консульства.

Беларусь захоўвае ў Польшчы генеральныя консульствы ў Беластоку і Бяла-Падлясцы.

Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей анансаваў напачатку года закрыццё генконсульства ў Адэсе (Украіна), Гданьску (Польшча) і Мілане (Італія). "Мы не такая маштабная краіна, як Расія ці Кітай. Мы павінны вызначыцца са спісам тых краін, узаемадзеянне з якімі прынясе для Беларусі вялікую аддачу", — заявіў тады Макей.

Пасля скарачэння ў Беларусі застануцца 66 дыпламатычных прадстаўніцтваў у 56 краінах свету.

Цяпер беларускі бок прапрацоўвае пытанне адкрыцця дыппрадстаўніцтваў у адной з краін Еўропы і на Афрыканскім кантыненце.