Фота

Таямніцы імгнення: антыкварныя гадзіннікі Еўропы прадставілі ў Мінску

Sputnik

Раней гадзіннікі, альбо, як іх яшчэ называлі, зэгаркі, ствараліся як сапраўдныя творы мастацтва. Наведвальнікі музея змогуць убачыць экспанаты з Францыі, Англіі, Германіі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Яны розных памераў і тыпаў — камінныя, насценныя, падлогавыя і кішэнныя — і вельмі яскрава перадаюць эпоху, у якую былі створаныя.

Частка з іх патрапіла на выставу з прыватнай калекцыі, іншыя ўжо былі ў фондах музея. Самы старадаўні з прадстаўленых гадзіннікаў выраблены ў 30-я гады ХІХ стагоддзя на французскай фабрыцы Хонара Понса, які ў свой час быў адным з самых знакамітых вытворцаў — вырабляў не толькі карпусы гадзіннікаў, але і ўласныя механізмы.

Таксама на экспазіцыі госці змогуць пазнаёміцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі, якую чыталі ў тыя часы. Гэта Льюс Кэрал з казкай "Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне", якая ўпершыню была выдадзена ў Англіі ў 1865 годзе, творы Джорджа Байрана, Віктора Гюго і Анарэ дэ Бальзака.  Старадаўнія выданні — дадатковы штрых, што дапаможа акунуцца ў атмасферу таго часу. Убачыць антыкварныя экспанаты можна да 16 красавіка.

1 / 13
Раней гадзіннікі, альбо, як іх яшчэ называлі, зэгаркі, ствараліся як сапраўдныя творы мастацтва.
2 / 13
Большая частка экспанатаў на выставе - французскія.
3 / 13
Раней гадзіннікі былі сапраўднымі творамі мастацтва.
4 / 13
Дзякуючы прыгожым інтэр'ерам наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу той эпохі.
5 / 13
Частка экспанатаў патрапіла на выставу з прыватнай калекцыі, другія ўжо былі ў фондах музея.
6 / 13
Кожны гадзіннік прадстаўляе асобную старонку мінулага.
7 / 13
Гэты экспанат родам з Англіі.
8 / 13
Некаторыя зэгаркі ўпрыгожвалі малюнкамі...
9 / 13
...а некаторыя - скульптурамі.
10 / 13
Невялікая частка экспазіцыі - кішэнныя гадзіннікі.
11 / 13
Таксама госці змогуць пазнаёміцца з літаратурай Францыі, Англіі, Германіі.
12 / 13
Старадаўнія выданні – дадатковы штрых, што дапаможа акунуцца ў атмасферу таго часу.
13 / 13
Убачыць антыкварныя экспанаты можна да 16 красавіка