МІНСК, 14 лют — Sputnik. ГуртJ:Морс выступіць сёння са спецыяльнай версіяй праграмы "Беларускае золата", падрыхтаванай да Дня закаханых, паведамляецца на афіцыйнай старонцы гурта у "Фэйсбуку".
На канцэрце лепшыя песні J:Морс прагучаць у сімфанічных аранжыроўках.
Прэм'ера праграмы прайшла восенню 2016 года ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Картокую версію мінчане і госці сталіцы змаглі пачуць на канцэрце падчас святкавання 950-годдзя Мінска.
Разам з гуртом на сцэне з'явіцца Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.
Калі: 14 лютага, 20:00
Дзе: пр-т Пераможцаў, 65 (Prime Hall)