Паслухаць оперныя арыі і рамансы запрашаюць у Доме-музеі Ваньковічаў

На вечары выступяць салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Sputnik

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Вечар камернай музыкі "Ад оперы да раманса" з удзелам салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе ў музеі "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст." 16 лютага.

У Доме Ваньковічаў прадставяць графіку Івана Шышкіна

У праграме вечара прагучаць арыі з вядомых опер, рамансы пра каханне і эстрадныя песні ў выкананні салістаў Белдзяржфілармоніі Дзмітрыя Гайдукова, Віктара Кедала, Максіма Абраўца, Алены Зелянкевіч.

Акампанемент – Вольга Макеева (фартэпіяна), Уладзіслаў Кірчанка (домра).

Наведвальнікі вечару змогуць таксама агледзець экспазіцыю Дома-музея Ваньковічаў перад пачаткам канцэрта. Квіткі можна набыць на месцы ці замовіць загадзя па тэл.: (017) 327-88-78.

Дзе: Дом-музей Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а).

Калі: 16 лютага а 19:00.

Кошт квітка: 7 рублёў.