МІНСК, 15 лют — Sputnik. Вядомы беларускі этнограф, фалькларыст і музыкант Іван Кірчук збірае грошы на выданне сваёй новай кнігі "Гарады ўзыходжанняў" праз краудфандынгавую кампанію.
"У 2013 годзе я напісаў апавяданне і паказаў яго жонцы Кацярыне. Яна пачытала і прапанавала мне працягнуць пісаць далей і паспрабаваць сябе ў якасці літаратара. Я пачаў выдумляць рытуалы і абрады, пісаць да іх тэксты. Мяне гэта захапіла і трымала аж тры гады", —распавёў пра ідэю выдання аўтар.
Кніга пра фолк-фэнтэзі, магію, рытуалы і блуканні Душы складаецца з 12 раздзелаў. Кожны раздзел прысвечаны пэўнаму гораду, дзе Кірчук пабываў падчас сваіх гастроляў.
Плануецца, што кніга будзе выдадзеная на рускай мове з малюнкамі і графікай мастака Міраўлада Палачыча.