МІНСК, 15 лют — Sputnik. Гурт "Крама" ладзіць вялікі вясновы канцэрт з нагоды новага DVD-альбома "Крама — 25 гадоў", паведамілі Sputnik арганізатары канцэрта.
Акрамя прэзентацыі канцэртнага DVD адбудзецца прэм'ера новай версіі песні на верш Міхала Анемпадыстава. Удзельнікі гурта вырашылі даць другое жыццё кампазіцыі гурта "Бонда" "Да неба", напісанай у 1986 годзе. У аснове песні ляжаў тэкст Анемпадыстава. Першае выкананне абноўленага трэка будзе прысвечана памяці паэта і мастака.
Дарэчы, у бліжэйшы час гурт плануе выдаць максі-сінгл з трох песень: у яго ўвайдуць кавер на песню "Бонды" "Да неба", студыйны запіс новай песні "Стэфка праз 30 год", якая дагэтуль мела толькі канцэртную версію, і новая кампазіцыя на верш Зміцера Лукашука.
Калі: 4 сакавіка, 20:00.
Дзе: вул. Кульман, 40 (рэстарацыя "Друзья").