Фота

Прах Магдалены Радзівіл пахаваны ў Мінску: здейснілася яе апошняя воля

Sputnik

У Мінск з нагоды гэтага мерапрыемства прыбылі нашчадкі мецэнаткі — Мацей і Міхаіл Радзівілы, яе праўнукі Марылена і Адам Замойскія. У касцёл, дзе прайшла імша і цырымонія перапахавання, таксама прыйшлі шматлікія вернікі, прадстаўнікі польскай амбасады.

Узначаліў імшу біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Рыхтуецца да выдання кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл

Пра тое, што сваякі мецэнаткі хочуць перанесці яе прах у Мінск, як і адпісвала Магдалена Радзівіл, больш за год таму заявіў Мацей Радзівіл.

Улетку 2017 года ўрну з прахам даставілі з Швейцарыі ў беларускую сталіцу. Магдалена Радзівіл памерла больш за 70 гадоў таму, увесь гэты час яе прах знаходзіўся ў Швейцарыі.

У 1918 году Магдалена Радзівіл эмігравала з Беларусі, жыла ў Польшчы, Літве, Германіі.

Дзякуючы ахвяраванням княгіні Магдалены былі адкрытыя беларускія школы ў шэрагу краін Еўропы. Яна плаціла стыпендыю беларускім студэнтам у Санкт-Пецярбургу, шчодра ахвяравала на беларускія школы, фінансавала выданне кніг Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, дапамагала гуртку "Загляне сонца і ў наша ваконца", давала грошы на выданне "Нашай Нiвы". У 1917 годзе яна ахвяравала брыльянтавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме.

Памерла беларуская меценатку ў 1945 годзе ва ўзросце 83 гадоў.

1 / 19
Праўнучка Магдалены Радзівіл Марылена Замойская ў касцёле Святога Роха з прадстаўнікамі польскай дыпмісіі ў Мінску.
2 / 19
Прыхаджане рабілі здымкі на памяць у касцёле Святога Роха.
3 / 19
Мацей Радзівіл падчас жалобнай імшы ў касцёле Святога Роха.
4 / 19
Праўнучка Магдалены Марылена Замойская: той жа арыстакратычны профіль.
5 / 19
Праўнук Магдалены Адам Замойскі. Усе нашчадкі Радзівілаў падобныя, асабліва ў профіль. Дзед Адама Замойскага нарадзіўся пад Талачынам у Віцебскай вобласці.
6 / 19
Нашчадкі беларускай мецэнаткі прызналіся, што радыя таму, што нарэшце спраўдзілася яе воля і яе прах супакоіцца ў Мінску, на радзіме.
7 / 19
Нашчадкі Магдалены прынеслі ў храм белыя ружы.
8 / 19
Памінальную імшу адслужылі ў касцёле Святога Роха.
9 / 19
Мацей Радзівіл падчас жалобнай імшы.
10 / 19
У касцёл Святога Роха, які лічыцца самым старым каталіцкім прыходам беларускай сталіцы, прыйшло шмат вернікаў.
11 / 19
Юны вернік назірае за імшой.
12 / 19
Біскуп менска-магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
13 / 19
Пасля імшы ў храме былі сабраныя ахвяраванні, якія будуць накіраваныя на развіццё каталіцкіх парафій у Магілёўскай вобласці.
14 / 19
Беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў з букетам чырвоных і белых кветак.
15 / 19
Маладыя прыхаджанкі касцёла.
16 / 19
Манашка на памінальнай імшы.
17 / 19
У храм на цырымонію перапахавання ўрны з прахам беларускай мецэнаткі прыйшлі сотні вернікаў.
18 / 19
Праз паўстагоддзя пасля скону прах Магдалены Радзівіл размясцілі ў касцёле Святога Роха.
19 / 19
Мемарыяльная дошка на месцы пахавання праху Магдалены Радзівіл.