Мастакі Зоя Луцэвіч і Алег Варвашэня рыхтуюць новы праект пра каханне

Жывапісныя і графічныя работы, а таксама скульптуру можна ўбачыць на выставе "Аніматары кахання".
Sputnik

МІНСК, 20 лют — Sputnik. Мастакі Зоя Луцэвіч і Алег Варвашэня прадставяць у Мінску новы арт-праект — "Аніматары кахання", паведамілі Sputnik арганізатары мерапрыемства.

Паэтычна-музычны ф'южн: Кацярына Масэ прадставіла кнігу "Беланоч"

На выставе будуць прадстаўленыя жывапісныя і графічныя працы, а таксама скульптура.

Арт-праект "Аніматары кахання" — гэта працяг творчага саюза мастакоў, які пачаўся з праекта "Водар кахання". Па словах аўтараў, тэма кахання і ўзаемаадносінаў паміж людзьмі на гэты раз разглядаецца ў новым ракурсе.

"Ці здольныя вы адрозніць фальш ад праўды? Ліслівасць ад захаплення? Любоў ад разліку? Зоя і Алег толькі пункцірам вызначаюць сэнсы ў сваёй экспазіцыі. Усё астатняе яны пакідаюць гледачам", — падкрэсліваюць арганізатары.

Выстава будзе працаваць да 18 сакавіка.

Дзе: пр-т. Незалежнасці, 58/1-6 (мастацкая галерэя "Арцель").

Калі: 24 лютага, 19:00.