Паэтычна-музычны ф'южн: Кацярына Масэ прадставіла кнігу "Беланоч"

© Sputnik / Аснастасия ВолчокКацярына Масэ
Кацярына Масэ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кацярына Масэ ніколі не была ў Пецярбургу, але пра белыя ночы ёй, напэўна, вядома ўсё. Sputnik зазірнуў на прэзентацыю кнігі вершаў і даведаўся, што такое дваістасць і што агульнага ў напісанні верша і прыгатаванні ежы.

У белым зале галерэі добрая акустыка – чуваць, як людзі, што сабраліся з нагоды прэзентацыі новай кнігі вершаў Кацярыны Масэ, размаўляюць паміж сабой. Хтосьці абмяркоўвае справы з сябрамі, хтосьці гартае кнігу – "Беланоч" – і дзеліцца з навакольнымі першымі ўражаннямі. Сама Кацярына – танюткая дзяўчына ў белай сукенцы – узнікае то там, то тут, абяцае: хутка ўжо пачнем. І вось госці рассаджваюцца паўколам. Згасаюць лямпы, як у тэатры, пакідаючы светлавы круг там, дзе ўжо сядзяць музыканты – Яўген Нупрэйчык (гітара) ды Ганна Шакель (цымбалы) — і стаіць мікрафон. 

Падчас паэтычна-музычнага ф’южана Кацярына прадэкламавала некалькі вершаў і адказала на пытанні гасцей. Яна не першы раз чытае вершы пад музычнае суправаджэнне, але калі раней гэта былі лёгкія музычныя замалёўкі, музыка была на фоне, а верш і музыка, па словах паэткі, не ўзаемадзейнічалі так блізка, як ёй хацелася, зараз свая музыка напісана для кожнага асобнага верша.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКацярына Масэ, Яўген Нупрэйчык (гітара), Ганна Шакель (цымбалы)
Кацярына Масэ, Яўген Нупрэйчык (гітара), Ганна Шакель (цымбалы) - Sputnik Беларусь
Кацярына Масэ, Яўген Нупрэйчык (гітара), Ганна Шакель (цымбалы)

Кніга паэзіі "Беланоч" – менавіта кніга, а не зборнік вершаў. Кацярына тлумачыць, чаму так: 

"Я магу дакладна сказаць, што пісала я менавіта кнігі. Не асобныя вершы, а кнігі, прычым амаль што адразу. Верш "Беланоч" быў аднім з першых, не першым, але напачатку, і ў пэўны момант, гэта было ўжо два гады таму, я проста зразумела, што яны настолькі прыгожыя і стылістычна вытрыманыя, што пачынаецца нейкі праект, другі верш сцвяржаў і канкрэтызаваў першы, трэці – другі, і такім чынам яны ланцужком пачалі выбудоўвацца, і ў працэсе я зразумела ўжо сама, што пішу не вершы, а менавіта кнігу. І Беланоч – гэта вобраз, гэта той самы аганёк, тая самая іскра, з якой павінна ўсё пачацца, які стаў ядром у кнізе". 

Змест кнігі непарыўна звязаны з яе афармленнем. Малюнкамі яе аздобіла сама аўтар вершаў. 

© Sputnik / Анастасия ВолчокНаведвальнік імпрэзы гартае кнігу вершаў
Наведвальнік імпрэзы гартае кнігу вершаў - Sputnik Беларусь
Наведвальнік імпрэзы гартае кнігу вершаў

"Ілюстрацыі зроблены маёй рукой, я працавала над імі цягам года, можа, больш. Перад намі стаяла задача не проста спалучыць гэтыя ілюстрацыі, а прымусіць іх працаваць ва ўнісон, загаварыць адна з адной", — гаворыць Кацярына. 

Кніга вытрымана ў чорна-белым колеры. У гэтым, сцвярджае Кацярына, увасабленне дваістасці, як і сама беланоч.  

"Беланоч – гэта створаны мной на падставе майго вопыту мой асабісты архетып, нейкая лірычная гераіня, якую можна зразумець, чытаючы гэты тэкст, якую можна апісаць як Снежная Каралева ці метафізічная нявеста – тут можна падабраць шмат эпітэтаў, але, напэўна, гэта кніга пра дваістасць", — гаворыць аўтар.

Днём лірычная гераіня можа быць звычайнай дзяўчынай: стрыманай, сціплай, але цемра зрывае ўсе дзённыя маскі, сцвярджае Кацярына:

"Ноччу гэтыя маскі спадаюць, і ведаеце, вылазіць такі "Люцыфер у юбцы". Яна паглыбляецца ў сябе, спазнае сябе". 

Дваістыя сутнасці ў паэзіі Масэ з аднаго боку змагаюцца, з другога – плённа ўзаемадзейнічаюць.

"Нягледзячы на тое, што кніга глыбока асабістая, яна можа падарыць цікавыя інсайты. Яна як нейкая індывідуальная міфалогія, якая можа аказацца блізкай для кожнага з нас", — тлумачыць аўтар. 

© Sputnik / Анастасия ВолчокВершы пад зорным небам
Вершы пад зорным небам - Sputnik Беларусь
Вершы пад зорным небам

Галоўнай крыніцай натхнення для Кацярыны Масэ выступае сон:

"Самнамбулічная тэма ў мяне вельмі плённая, канструктыўная, і асабліва гэты стан памежны, між нядрэмнасцю і сном, часам гэта судотык з нейкай незнаёмай рэчаіснасцю. Сон, напэўна, адна з базавых катэгорый у гэтай кнізе, але ў сутнасці ўся гэта кніга – гэта суцэльны сон. Часам прыгожы, часам страшны, часам гэта сон салодкі, на світанні, калі ўстае сонца… розны". 

У жыцці мастачкі быў перыяд, калі яна цікавілася тэхнікай усвядомленых сноў, але Кацярына прызнаецца, што ніколі сур’ёзна гэтым не займалася. І хоць звычайна яна не ўсведамляе сябе ў снах, гэта не замінае чэрпаць адтуль ідэі, па словах аўтара — сыры матэрыял, з якім можна працаваць.

Увогуле напісанне вершаў, сцвярджае Кацярына – гэта такая ж праца, як прыгатаванне ежы ці навядзенне парадку ў кватэры. Але ўсё гэта трэба рабіць з душой і максімальнай самааддачай.

"Можна механічна прыгатаваць ежу, можна механічна вынесці смецце, можна механічна напісаць верш. У прынцыпе, гэта будзе верш, гэта будзе ежа, але ў гэтым чагосці не стае. Для мяне не праблема – проста сесці і напісаць верш з небанальнай рыфмай, з цікавымі зваротамі, але калі гэта не патрабуе звышнамаганняў, ментальных, эмацыйных, мне не цікава, гэта як паўтарэнне. Паўтарэнне ў мастацтве – самае страшнае, што можа быць, самапаўтарэнне, таму вершыкаў мала. Мне хочацца, каб кожны з іх быў скарбам, рэліквіяй. Каб ён увасабляў акт самапераадолення", — гаворыць Кацярына.

© Sputnik / Анастасия ВолчокКацярына Масэ
Кацярына Масэ - Sputnik Беларусь
Кацярына Масэ

На яе думку, кожнаму творцы, паэту, мастаку, каб ствараць, патрэбны асаблівыя ўмовы, асаблівы стан, асаблівая настройка. Мастачка ўспамінае, што тата заўжды гаворыў ёй: падрыхтоўка да працы – 90 адсоткаў поспеху. Таму праца нават над адным вершам можа зацягнуцца.

"Я не шмат вершаў перапісваю, але калі адчуваю, што верш гэтага патрабуе, я гэта абавязкова раблю", — прызнаецца Кацярына. 

Бывае так, што яна днямі над чымсьці працуе, а потым разумее, што гэта не тое, і за пяць хвілін адразу піша нешта іншае.

Хоць зараз толькі выйшла новая кніга, Кацярына ўжо думае над наступнай, і нават падзялілася, што хутчэй за ўсё называцца яна будзе "Цвіценне снегам" – па аднайменнаму вершу, які паэтка агучыла на імпрэзе. Яна гаворыць, што зіма ўвогуле яе любімая пара году. 

"Не ведаю, што мяне так вабіць. Напэўна, белы снег, глыбокія чорныя ночы, зімовае сонца, калі марознай раніцай яно падымаецца і ўсё іскрыцца вакол", — разважае Кацярына. 

Па яе словах, яе вельмі ўразіў твор Яўгена Галавіна "Набліжэнне да Снежнай Каралевы". Кацярына цалкам згодна з аўтарам, што Поўнач – полюс, да якога трэба імкнуцца. 

"Цяжка патлумачыць, чаму менавіта ў зіме, у снезе, у поўначы я бачу крыніцу жыцця", — гаворыць Кацярына. 

Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
"Вершы ў Шафе": Міхаіл Бараноўскі запрашае на паэтычную імправізацыю

І гэты вобраз – квітнеючага снегу – натхняе яе на новы паэтычны зборнік. У свае творы Кацярына ўносіць шмат міфаў, архетыпаў, сюжэтаў, рэчаў, якія палягаюць у аснове нашай свядомасці і культуры. Але яна ніколі не атаясамлівае сябе з лірычнай гераіняй, а таксама вельмі ўважліва адносіцца да формы сваіх вершаў.

"Вельмі добра нехта сказаў, что паэзія робіцца не з пачуццяў, не с эмоцый, а са словаў. Мова вядзе ў значнай ступені і падказвае, калі ты гвалтоўна навязваеш ёй штосці, — гаворыць Кацярына. — Мова – гэта арганізм, які дыхае, які з табой камунікуе, узаемадзейнічае". 

Кацярына станоўча ставіцца да словатворчасці, але, па яе словах, робіць гэта толькі тады, калі не можа адшукаць слова, якое ўвасабляе тую эмоцыю ці з’яву, якая існуе ў паэтычным тэксце.

"Я раблю свае новыя словы, але не проста так, а калі адчуваю, што ёсць нейкія лакуны, незапоўнены прагал, — гаворыць Кацярына. — Асноўнай ідыяй для мяне з’яўляецца магчымасць выражаць невыражанае і спазнаваць неспазнанае".

Стужка навiн
0