Кнігі Алексіевіч выдадуць на беларускай мове без цэнзарскіх правак

Пераклад на беларускую мову выканалі вядомыя пісьменнікі, паэты і публіцысты.
Sputnik

МІНСК, 21 лют — Sputnik. Пяць кніг Святланы Алексіевіч упершыню выдадуць на беларускай мове без цэнзарскіх правак, зараз ідзе краудфандынгавая кампанія па збору сродкаў на выданне.

Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?

Аўтарства праекта належыць кнігарні Логвінаў. Рашэнне аб тым, каб надрукаваць кнігі першага беларускага лаурэата Нобелеўскай прэміі, было прынятае адразу пасля ўручэння ўзнагароды пісьменніцы.

"Гэта першае поўнае выданне ўсіх маіх кніг. Нягледзячы на тое, што яны выдаваліся у розных краінах свету і на розных мовах, мне хочацца гучаць на сваёй мове. Выданні на беларускай мове былі, але не было добрых", — падкрэсліла пісьменніцца ў звароце да чытачоў.

Выданні ўбачаць свет у адзіным дызайне: цыкл "Галасы ўтопіі" аб'яднаў кнігі "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Чарнобыльская малітва" і "Час сэканд-хэнд". Пераклад выконвалі філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, пісьменнік Барыс Пятровіч, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч і публіцыст Сяргей Дубавец.