МІНСК, 22 лют — Sputnik. Карціны беларускіх мастакоў Парыжскай школы — Восіпа Цадкіна, Міхаіла Кікоіна і Якава Балглея — папоўнілі экспазіцыю ў галерэі "Арт-Беларусь". Творы мастацтва сёння ўпершыню прадставілі гледачам.
Як распавёў кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Зіменка, праект атрымаў назву "Тры карціны ля мяжы Беларусі". Такім чынам у галерэі абыгралі назву фільма "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры", які, па меркаваннях многіх гледачоў, у гэтым годзе атрымае вялікую колькасць Оскараў.
Раней работы знаходзіліся ў прыватных франузкіх калекцыях. Карціна Восіпа Цадкіна "Трое аголеных за сталом" была набыта на аукцыёне "Christie's". Партрэт "Жанчына ў чырвонай камізэльцы" кісці Міхаіла Кікоіна патрапіла ў калекцыю з аукцыёна "Artcurial", а партрэт "Дзяўчынка з чырвоным бантом" Якава Балглея раней належала калекцыянеру, фамілія якога не раскрываецца. Зараз усе гэтыя творы змогуць ужывую ўбачыць і беларусы.
Работа Цадкіна абышлася аматарам мастацтва ў 27,5 тысяч еўра, Кікоіна — у 2,8 тысяч еўра. Колькі каштавала карціна Балглея не выдаецца па дамове з былым уладальнікам.
Экспанаты прадстаўлены ў галерэі "Арт-Беларусь". Тут экспануюцца карціны з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка, у якой зараз знаходзіцца 117 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і друкаваныя выданні. У ліку аўтараў — не только сусветна вядомыя беларускія мастакі Марк Шагал, Хаім Суцін і Леў Бакст, але і першадрукар Францыск Скарына.
Плануецца, што калекцыя будзе павялічвацца. Зараз вядуцца перамовы пра пакупку адразу некалькіх твораў.
"Гэта будуць аўтары, якія нарадзіліся ў межах сучаснай Беларусі, зрабілі свой ўнёсак у развіцце выяўленчага мастацтва і чые працы не прадстаўлены, або прадстаўлены вельмі мала у дзяржаўных і прыватных калекцыях. Мы закрываем белыя плямы, якія існуюць у гісторыі беларускага мастацтва і культуры", — падкрэсліў Аляксандр Зіменка.
Мастацкія творы і далей будуць экспанавацца ў галерэі, якая, дарэчы, у гэтым годзе святкуе свой першы дзень нараджэння. Да свята плануецца правесці рээкспазіцыю.