Радыё

Ніканенка: жыццё ў кадры і за кадрам, акцёрскі лёс і самыя яркія ролі

Вядомы кінаакцёр, сцэнарыст і рэжысёр, народны артыст Расіі Сяргей Ніканенка ў гасцях на радыё Sputnik Беларусь.
Sputnik

У творчай скарбонцы вядомага гледачам артыста Сяргея Ніканенка — больш за 210 роляў у фільмах і серыялах. Акрамя таго, як рэжысёр ён зняў 15 кінакарцін і серыял "Аннушка".

У гутарцы на радыё Sputnik Беларусь любімы гледачамі акцёр распавядае пра сяброўства ў прафесіі, найбольш яркія вобразы ў акцёрскай скарбонцы, дачыненне да рэлігіі і традыцыям і многія іншыя тэмы.

"Міхалкоў прыйшоў пажыць да мяне на два дні, а затрымаўся на 8 месяцаў, але я адыграўся на ім у "Інспектары ДАІ", — распавядае Ніканенка.

Актер и режиссер Сергей Никоненко, певец Иосиф Кобзон, председатель комиссии по культуре при Мосгордуме Евгений Герасимов и режиссер Никита Михалков (слева направо)

"У новай пастаноўцы "Сабачага сэрца" сыграю прафесара Прэабражэнскага", — кажа пра планы Ніканенка.

Народный артист России Сергей Никоненко с внуком Петром на юбилейном вечере в Доме Кино

"У жыцці мне ўшчыльную давялося сутыкнуцца са стараверствам. Гэта ўнікальныя людзі", — разважае пра рэлігійныя вераванні вядомы акцёр.

Посетители у бесплатной полевой кухни от рогожских казаков на Старообрядческой рогожской ярмарке

Сяргей Ніканенка нарадзіўся за два месяцы да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям'і рабочых. Падчас вучобы ў школе займаўся музыкай па класе акардэона, браў удзел у школьных конкурсах спевакоў і чытальнікаў. І ўжо з 13-ці гадоў стаў рыхтавацца да кар'еры акцёра, займаючыся ў драматычным гуртку і ў студыі мастацкага слова.

Па заканчэнні школы Сяргей Ніканенка паступіў у ВГIК, і пачаў здымацца ў кіно яшчэ падчас вучобы, дэбютаваўшы ў 1958 годзе ў фільме "А я еду дадому". У серыялах упершыню "засвяціўся" ў ролі палкоўніка Віктара Аляксеевіча Гардзеева ў знакамітай "Каменскай" з Аленай Якаўлевай і адразу ж спадабаўся серыяльным рэжысёрам.

Поўную версію размовы з народным артыстам Расіі Сяргеем Ніканенка ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.