Расійскія хакеісты ўпершыню за 20 гадоў выйшлі ў фінал Алімпіяды

Зборная расійскіх хакеістаў перамагла чэшскіх спартсменаў і гарантавала сабе як мінімум срэбра.
Sputnik

МІНСК, 23 лют — Sputnik. Расійскія хакеісты перамаглі зборную Чэхію і ўпершыню за 20 гадоў выйшлі ў фінал турніру ў рамках Алімпійскіх гульняў, паведамляе Sputnik.

Паўфінал хакейнага турніру адбыўся ў пятніцу ў паўднёвакарэйскім Каныне. Бітва чэшскіх і расійскіх хакеістаў завяршылася з лікам 3:0 на карысць расіян.

Шайбы чэхам забілі Мікіта Гусеў, Уладзіслаў Гаўрыкаў і Ілля Кавальчук. Ад "нападак" чэшскіх хакеістаў вароты ахоўваў галкіпер Васіль Кошачкін.

Дзякуючы перамозе над чэхамі расійскія хакеісты ўпершыню за апошнія 20 гадоў выйшлі ў фінал турніру на Алімпіядзе. Дарэчы, у 1998-м зборная Расіі прабівалася ў фінал турніру па хакеі на Алімпіядзе, тады спартсмены саступілі менавіта чэхам. Расійскія спартсмены гарантавалі сабе як мінімум срэбны медаль Пхенчхана, але маюць намер змагацца за золата.

Росиийские болельщики на матче Олимпиады 2018 Чехия - Россия

Супернікі расійскіх алімпійцаў вызначацца ў пятніцу: у паўфінале згуляюць зборныя Канады і Германіі.

Прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Уладзіслаў Траццяк заявіў, што хацеў бы ўбачыць фінал Расія — Канада на Алімпійскіх гульнях у Карэі.

"Кошачкін — малайчына. У фінале нам патрэбныя канадцы", — сказаў Траццяк журналістам.

Олимпиада 2018. Хоккей. Мужчины. Матч Чехия - Россия

Фінал турніру адбудзецца ўжо ў нядзелю 25 лютага.