Фанаты запусцілі ўласны хіт-парад беларускіх артыстаў

Галасаванне слухачоў і экспертаў праходзіць у сацыяльнай сетцы "УКантакце", лепшых вызначаюць кожны тыдзень.
Sputnik

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Хіт-парад беларускай музыкі #BYTOP10 запушчаны ў сацыяльнай сетцы "УКантакце", распавёў Sputnik ініцыятар праекта Мікалай Лефертс.

Уласны хіт-парад песень беларускіх артыстаў стваральнік найбуйнейшай групы аб беларускай музыцы вырашыў запусціць у ходзе нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне": зараз пры дапамозе народнага галасавання і частага згадвання ў выканаўцаў ёсць больш шанцаў дастукацца да публікі.

ЕВС ухваліў песню Alekseev для "Еўрабачання"

Ужо завершаны некалькі тыдняў хіт-параду #BYTOP10 — лепшыя кампазіцыі вызначаюць па галасаванні беларускіх слухачоў, а таксама пры ўдзеле экспертаў з свету беларускага шоў-бізнэсу.

Так, на гэтым тыдні ў хіт-парадзе лідзіруюць Кірыл Гуд, групы Litesound і Naviband. Акрамя іх, у праекце ўдзельнічаюць Napoli, Ганна Благава, Анжаліка Пушнова і іншыя беларускія артысты.

"Хіт-парад быў запушчаны для папулярызацыі беларускага шоў-бізнэсу, падтрымкі мясцовых талентаў і выканаўцаў, якія ўжо вядомыя. Галасаванне ў ім сумленнае і адкрытае, галасы правяраюцца, любыя накруткі выключаны", — распавёў Лефертс.

Кожны тыдзень, удакладніў суразмоўца Sputnik, у хіт-парад могуць патрапіць некалькіх новых песень — яны адбіраюцца разам з кіраўніком фан-клуба OGAE Беларусь Паўлам Марозавым, вядомым прадзюсарам Аляксандрам Слуцкім і кіраўніком суполкі аб беларускім шоў-бізнэсе Заалам Ярадангуліевым.

"Хіт парад можа стаць галоўным індыкатарам стану спраў у беларускім шоу-бізнесе", — упэўнены яго ініцыятар.