Модульная тэхналогія набірае папулярнасць у многіх сферах — аўтамабілебудаванні, вытворчасці смартфонаў і іншых. Ідэю падхапілі тайванцы і зрабілі модульныя домікі для катоў па прынцыпе арыгамі.
Домікі зробленыя з шчыльнага кардона, пастаўляюцца ў складзеным выглядзе, як кардонныя скрынкі. Некалькі хатак можна злучыць у адну і зрабіць шматпавярховае жыллё.
У такіх злучаных хатках можа пражываць і не адзін кот, а дызайн "будынкаў" упішацца ў любы інтэр'ер. Пры жаданні планіроўку можна пашырыць або перайначыць, дадаўшы яшчэ модуляў.
Стваральнікі запэўніваюць, што кардон, з якога зроблены домікі, не шкодзіць здароўю гадаванцаў.