Фота

Аніматары кахання: Зоя Луцэвіч і Алег Варвашэня прадставілі новы праект

Sputnik

Выстава "Аніматары кахання" з'яўляецца лагічным працягам папярэдняга праекту, але на гэты раз тэма кахання і ўзаемаадносінаў паміж людзьмі разглядаецца ў новым ракурсе. У экспазіцыі прадстаўленыя жывапісныя і графічныя працы, а таксама скульптура.

У аўтарскай інтэрпрытацыі аніматары — гэта тыя, хто прадстаўляе гледчам каханне. У рэальным жыцці людзям вельмі часта прыходзіцца сутыкацца з гульнёй у пачуцці. Алег і Зоя падкрэсліваюць, што наведвальнікі выставы змогуць убачыць іх разуменне сапраўднага кахання без хлусні.

Зоя Луцэвіч падкрэслівае, што іх творчы тандэм "пра каханне і за жыццё". Гэта няцяжка заўважыць па яркіх і даволі прыцягальных працах, смелых і задзірлівых вобразах.

Убачыць выставу "Аніматары кахання" можна ў мастацкай галерэі "Арцель" да 18 сакавіка.

1 / 10
На выставе прадстаўленыя работы розных гадоў
2 / 10
Аўтары падкрэсліваюць, што прадставілі каханне "без хлусні".
3 / 10
Аўтар скульптур - Алег Варвашэня.
4 / 10
Аўтар скульптур - Алег Варвашэня.
5 / 10
Работы Зоі Луцэвіч - дзёрзкія і пазітыўныя.
6 / 10
Адзін з цыклаў мастачкі - "Страсці пеўня Роджэра".
7 / 10
Пры стварэнні сваіх карцін Зоя Луцэвіч выкарыстоўвае самыя розныя матэрыялы.
8 / 10
Зоя і Алег толькі пункцірам вызначаюць сэнсы ў сваёй экспазіцыі...
9 / 10
...усё астатняе яны пакідаюць гледачам.
10 / 10
Па словах аўтараў, тэма кахання і ўзаемаадносінаў паміж людзьмі на гэты раз разглядаецца ў новым ракурсе.