МІНСК, 27 лют — Sputnik. Птушка-сімвал хутка з’явіцца ў Гомельскім раёне, паведамілі Sputnik арнітолагі.
Кандыдатамі на званне птушкі-сімвала маглі стаць або вельмі распаўсюджаныя ў раёне птушкі, або рэдкія, якія знаходзяцца пад аховай. У фінальны спіс кандыдатаў трапілі сойка, лебедзь-шыпун, вялікая сініца, белы і чорны буслы, сарока, вялікі дзяцел, шпак, звычайная туркаўка, шызы голуб, шэрая курапатка, амялушка і вялікая белая чапля.
У першым туры галасавання, які адбыўся ў пасёлку Бальшавік, журы ў складзе прадстаўнікоў арганізацый Гомельскага раёна выбрала трох птушак. У фінальны тур галасавання, якое ладзіцца на сайце Гомельскага райвыканкама, трапілі чорны бусел, вялікая белая чапля і стракаты дзяцел.
Прагаласаваць за ўлюбёную птушку можна да 28 лютага на сайце Гомельскага райвыканкама.