МІНСК, 28 лют — Sputnik. Змяніліся патрабаванні для выдачы бізнес-віз у Літву, паведамляе МУС краіны.
Згодна з новымі правіламі, за адзін каляндарны год кампанія, якая знаходзіцца на тэрыторыі краіны, можа выдаць не больш за 50 запрашэнняў для атрымання бізнес-візы. Пасля атрымання запрашэння iншаземец абавязаны з ім звяртацца ў амбасаду краіны для далейшага афармлення дакументаў.
Тым не менш, у ведамстве адзначаюць, што для атрымання гэтага тыпу візы наяўнасць запрашэння зусім не абавязкова. Абмежаванні ў колькасці запрашэнняў звязаныя з актывізацыяй барацьбы з ценявой эканомікай у краіне і прадастаўленнем фіктыўных паслуг мясцовымі прадпрыемствамі.
Як адзначылі ў МУС, гэтая мера зробіць больш незалежнымі ад пасярэднікаў тых, хто жадае наведаць краіну або Еўрасаюз з мэтай вядзення бізнесу, і палегчыць атрыманне візы. Кошт консульскіх збораў па-ранейшаму складае 60 еўра.