Фота

Папялушка, калгасніца і Бульбачка: што можна ўбачыць на выставе фарфору

Sputnik

Выстава "Вобраз жанчыны ў фарфоры " — вынік шматгадовай працы калекцыянера Віктара Суворава. У экспазіцыі прадстаўленыя статуэткі заводаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Латвіі. Многія з іх зараз ужо не існуюць.

Віктар Сувораў займаецца калекцыяніраваннем ужо больш за 40 гадоў. Пачынаў з латарэйных і дабрачынных квіткоў і больш за 15 гадоў захапляецца фарфорам. Сумяшчае свае захапленне з працай у Нацыянальным банку Беларусі, дзе і прайшлі першыя выставы яго калекцый.

Праект "Вобраз жанчыны ў фарфоры" прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дню, менавіта таму ў экспазіцыі толькі частка вялікай калекцыі. Гасцей чакаюць вытанчаныя балерыны, Папялушка і Чырвоны капялюшык, Скрыначка і Гаспадыня меднай гары, а таксама маленькая Бульбачка, якую, па словах Віктара Суворава, можна лічыць сапраўдным сімвалам Беларусі. Прадстаўлена на выставе і класіка савецкіх фарфоравых статуэтак — выявы жанчын у спорце, сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

"Вобраз жанчыны заўсёды хваляваў мастакоў. Далікатныя гераіні жывуць сваім жыццём, і кожная мае свой лёс. Калі ўвасобіць гэтую філасофію ў фарфоры, то атрымоўваецца дастатковы цікавы калейдаскоп падзей, звязаных з гісторыяй нашага горада і краіны", — падкрэсліў калекцыянер.

Паглядзець на фарфоравых прыгажунь можна ў Музеі гісторыі тэатральный і музычнай культуры да 25 сакавіка.

1 / 15
Выстава "Вобраз жанчыны ў фарфоры" – вынік шматгадовай працы калекцыянера.
2 / 15
У экспазіцыі прадстаўленыя статуэткі заводаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Латвіі.
3 / 15
Праект прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дню.
4 / 15
Сярод фарфоравых статуэтак - жанчыны з народных казак і паданняў...
5 / 15
...вытанчаныя балярыны...
6 / 15
...маленькія дзяўчынкі...
7 / 15
...і савецкая фарфоравая класіка - жанчыны ў спорце, сельскай гаспадарцы і прамысловасці.
8 / 15
Вялікая частка выставы - фарфоравыя закаханыя.
9 / 15
Яны хаваюцца ад дажджу і абдымаюцца...
10 / 15
...спяваюць вясёлыя і сумныя песні...
11 / 15
...пьюць гарбату, хаваючыся ад "вясновага" марозу...
12 / 15
... і ўвогуле вельмі цікава бавяць час.
13 / 15
Маленькую Бульбачку Віктар Смірноў называе сімвалам Беларусі.
14 / 15
Далікатныя гераіні жывуць сваім жыццём, і кожная мае свой лёс.
15 / 15
Паглядзець на фарфоравых прыгажунь можна ў Музеі гісторыі тэатральный і музычнай культуры да 25 сакавіка.