Дом-музей I з'езда РСДРП заўтра святкуе сваё 95-годдзе

З нагоды юбілею ў музеі адкрыецца выстава.
Sputnik

МІНСК, 1 сак – Sputnik. Юбілейная выстава "Сведка часу", прысвечаная 95-годдзю дома-музея і 120-годдзю I з'езда РСДРП адкрыецца ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" 2 сакавіка, паведамілі Sputnik у музеі.

Мінчанам расказалі пра сучасную беларускую мову

Дом-музей I з'езда РСДРП быў адкрыты ў 1923 годзе і з'яўляецца адным з найстарэйшых у Рэспубліцы Беларусь. Юбілейная выстава, якую музей падрыхтаваў сумесна з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі пазнаёміць наведвальнікаў з матэрыяламі, якія адносяцца да гісторыі самога дома а таксама да створаннага ў ім музея.

На выставе будуць прадстаўлены рэдкія фатаграфіі, на якіх можна ўбачыць гістарычныя моманты з жыцця дома-музея, а таксама кнігі, перыядычныя выданні і іншыя матэрыяламі, якія маюць дачыненне да яго гісторыі.

"За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету, сярод якіх кубінскі лідэр Фідэль Кастра, Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Югаславіі Іосіп Броз Ціта, кіраўнік ГДР Вальтэр Ульбрыхт і многія іншыя", — расказалі ў музеі.

Выстава будзе доўжыцца з 2 па 18 сакавіка штодня з 11:00 да 19:00.