Дадатковы цягнік Мінск-Полацк пачне курсіраваць з 3 сакавіка

Новы састаў бізнес-класа будзе складацца з трох вагонаў і хадзіць адзін раз у дзень.
Sputnik

МІНСК, 1 сак — Sputnik. Беларуская чыгунка запусціць з 3 сакавіка цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа №749 Мінск — Полацк, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

БЧ запусціць дадатковыя цягнікі ў Вільнюс на сакавіцкія святы

З Мінска цягнік №749 будзе адпраўляцца ў 06:30 і прыбываць у Полацк у 10:36. З Полацка цягнік будзе адпраўляцца ў 15:51, а прыбываць у беларускую сталіцу ў 20:10.

Па шляху пасажырскі цягнік будзе здзяйсняць прыпынкі на наступных станцыях: Маладзечна, Вілейка, Параф'янаў, Круляўшчызна, Падсвілле.

Як адзначылі ў БЧ, рашэнне аб дадатковым цягніку прынята ў мэтах пашырэння транспартных сувязяў паміж сталіцай і рэгіянальнымі цэнтрамі. У сувязі з прызначэннем новага цягніка БЧ просіць звярнуць увагу тое, што расклад асобных цягнікоў у гэтым напрамку будзе скарэктаваны.

Кошт праезду ў купэйным вагоне склаў 8 рублёў 98 капеек, у плацкартным — 6 рублёў і 52 капейкі.

Нагадаем, што з-за зменаў у правілах пасажырскіх перавозак многія маршрутныя таксі адмянілі паездкі з шэрагу гарадоў у Мінск, у прыватнасці, з Полацка, Наваполацка, Салігорска, Слуцка, Капыля, Лунінца, Бабруйска.