МІНСК, 2 сак — Sputnik. Тэатр "Тэрыторыя мюзікла" рыхтуе прэм'еру папулярнага брадвейскага мюзікла "Недалёка ад нормы" (Next To Normal), паведамілі Sputnik у тэатры.
Першы паказ спектаклю, які, па меркаванні вядучых амерканскіх крытыкаў, лічыцца "адным з самых лепшых шоў апошняга дзесяцігоддзя", запланаваны на 28 сакавіка, далейшыя — на 18 красавіка і 18 мая. На радзіме "Next To Normal" атрымаў тры вышэйшыя прэміі ў галіне музычнага тэатра Tony Award, а таксама Пуліцэраўскую прэмію ў намінацыі "Драма".
Гледачоў чакае гісторыя жанчыны з біпалярным растройствам, якая пад уздзеяннем сваёй хваробы спрабуе будаваць зносіны з роднымі і блізкімі.
Рэжысёр-пастаноўшчык Анастасія Грыненка лічыць, што менавіта выбар тэмы для жанра, які традыцыйна лічыцца забаўляльным, і з'яўляецца прычынай яго поспеху.
Мюзікл, падрыхтаваны пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусі, будзе прадстаўлены ўпершыню ў рускамоўнай прасторы. Тэатр атрымаў правы на пастаноўку з аўтарскай рэжысёрскай інтэрпрытацыяй і арыгінальным аўтарызаваным перакладам п'есы на рускую мову. Галоўныя ролі выканаюць Святлана Маціеўская, Дзмітрый Якубовіч, Дзяніс Нямцоў і маладыя артысты Паліна Дабравольская, Аляксандра Вайцяховіч, Эрік Абрамовіч і іншыя.