Фота

Ленан, Лукашэнка і коцікі: што пакажа беларусам Нікас Сафронаў

Sputnik

Экспазіцыя з падзагалоўкам "Нікас. Жывапіс. Аптымізм", без сумненняў, самага вядомага расійскага мастака адкрыецца ў Мінску 3 сакавіка ў галерэі Міхаіла Савіцкага і працягнецца да 22 красавіка.

Сярод вядомых асоб пэндзля Сафронава гледачы ўбачаць Ніколь Кідман, Джона Ленана, каралеву Лізавету і Аляксандра Лукашэнку.

Цяперашняя экспазіцыя — "Вясна уражанняў" — самая вялікая з існуючых экспазіцый Сафронава: тут 100 графічных і жывапісных работ, а таксама палотны ў прыдуманай ім тэхніцы DreamVision.

Сафронаў падкрэсліў, што вельмі любіць Беларусь. З мінулай выставы ў яго засталося "некалькі нявыкананых абяцанняў" — партрэты Дар'і Домрачавай і Святланы Алексіевіч, якія ён абавязкова напіша, паабяцаў майстар партрэта.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якія работы майстар пакажа беларусам гэтай вясной.

1 / 13
Заслужаны мастак Расіі Нікас Сафронаў адкрывае 3 сакавіка сваю выставу ў галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску.
2 / 13
"Усе работы зроблены з любоўю, ёсць тыя, якія мы ў працэсе работы заменім. Я зрабіў серыю карцін - сабак і катоў. Дзіўна, што маіх кошак скапіравала кампанія Дольчэ і Габана і выпусціла з імі серыю маек. Гэта трэба было зафіксаваць і заявіць як брэнд, але нічога страшнага", - распавёў ён журналістам.
3 / 13
Нікас Сафронаў любіць прыцягваць увагу прэсы да сваёй творчасці. Магчыма, таму стварае партрэты сусветных палітыкаў, вядомых акцёраў.
4 / 13
Сярод вядомых асоб пэндзля Сафронава гледачы ўбачаць Ніколь Кідман, Джона Ленана, каралеву Лізавету і Аляксандра Лукашэнку.
5 / 13
Спецыяльна для Года сабакі Нікас Сафронаў падрыхтаваў серыю карцін, на якіх намаляваны сабакі розных парод у чалавечым адзенні. 8 красавіка, у дзень нараджэння мастака, гэтую серыю даставяць з Масквы ў Мінск. Таксама можна будзе купіць майкі з рэпрадукцыямі.
6 / 13
Нікас Сафронаў запэўнівае, што стварыў новы кірунак у стылі імпрэсіянізму, ён назваў гэтую тэхніку "Дрым-Віжн".
7 / 13
Майстар кітчу любіць дарагія цяжкія багеты пад золата, у іх ён змяшчае амаль усе свае працы.
8 / 13
А яшчэ - змяшчаць сваіх герояў у інтэр'еры мінулых эпох.
9 / 13
Аўтапартрэтаў на выставе некалькі. Сапраўдны мастак павінен любіць сябе!
10 / 13
Нікас Сафронаў на кані.
11 / 13
Цяперашняя экспазіцыя - "Вясна уражанняў" - самая вялікая з існуючых экспазіцый Сафронава.
12 / 13
Тут 100 графічных і жывапісных работ. Многія з'явіліся пасля паездак на Усход.
13 / 13
Падборку ўжо бачылі ў Расіі, Украіне, Казахстане і Бахрэйне, а пасля Беларусі паказы пройдуць у Францыі, Італіі, Германіі і іншых краінах.