"Снежны снайпер": Мікалай Лукашэнка выйграў бронзу ў спрынце

На другім агнявым рубяжы ў Мікалая Лукашэнкі ўзнікла праблема з вінтоўкай, але яму ўсё ж удалося закрыць усе мішэні.
Sputnik

МІНСК, 3 сак — Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалай выйграў бронзавы медаль у спрынтарскай гонцы ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне "Снежны снайпер", паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Николай Лукашенко выиграл бронзу в спринте

Фінал "Снежнага снайпера" стартаваў у суботу ў Раўбічах, спаборніцтвы завершацца ў нядзелю. Праграму спаборніцтваў адкрыла спрынтарская гонка.

Гонка в финале соревнований "Снежный снайпер"

Першае месца ў сярэдняй узроставай групе заняў Уладзіслаў Гаўдыс (Брэсцкая вобласць) з вынікам 11 хвілін 2,6 секунды (0 промахаў). Срэбра заваяваў Анатоль Штундэр з Мінска (+3 секунды, 0 промахаў). Трэцяе месца — у Мікалая Лукашэнкі (+7 секунд, 0 промахаў).

На втором огневом рубеже у Николая Лукашенко возникла проблема с винтовкой, но ему все же удалось закрыть все мишени

Раней медалі былі разыграны ў сярэдняй узроставай групе ў дзяўчынак: перамогу святкавала Марыя Гнедчык (Мінск), другое месца заняла Анастасія Папова (Мінск), трэцяе — Дар'я Таварыцкая (Гомельская вобласць).

Финал республиканских соревнований по биатлону "Снежный снайпер"

У малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў самым трапным і хуткім стаў Ягор Скараходаў (Мінск), другое месца дасталася Раману Лабецкаму (Віцебская вобласць), трэцяя пазіцыя — у Мікіты Гарбачова (Магілёўская вобласць). У дзяўчынак у гэтай жа ўзроставай групе лепшай стала Валерыя Сазанкова (Магілёўская вобласць), Лізавета Пятрова (Мінск) заняла другое месца, бронзу выйграла Крысціна Кудзелка (Мінская вобласць).