Як і ў выпадку з катом па мянушцы Спарта, гаспадар упаў на падлогу ў пакоі, дзе знаходзіўся сабака. Сабака спачатку падышоў да гаспадара, абнюхаў яго і вярнуўся на сваё месца.
Праседзеўшы там секунд дзесяць, сабака ўсё ж вырашыў, што здарылася нешта нядобрае, і падышоў да гаспадара. Усхвалявана віляючы хвастом, ён спачатку сарваў з хлопца кепку, а затым пачаў лупіць яго лапай па плячы.
Мужчына вырашыў больш не выпрабоўваць цярпенне сабаку і абняў яго. Той у сваю чаргу радасна заматляў хвастом, узрадаваўшыся, што яго гаспадар жывы.