Невялікі снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў панядзелак

У панядзелак крыху распагодзіцца, але да сапраўднай вясны яшчэ далёка.
Sputnik

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Зіма пакуль не спяшаецца здаваць пазіцыі, але ўжо ў панядзелак завеі скончацца і крыху пацяплее, абяцаюць сіноптыкі. 

Па ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Тэмпература паветра ў рэспубліке ноччу чакаецца —10..-16°С (пры праясненнях —17..-19°С). Удзень у Мінску будзе без істотных ападкаў, тэмпература паветра складзе —5..-7°C. 

Сіноптыкі: снег скончыцца толькі ў панядзелак

На тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць вільготныя і больш цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы. У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на асобных участках дарог можа ўтварыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень у Брэсце чакаецца ад 0 да —2°C, у Гродне —1..-3°C. 

Невялікі снег пройдзе ноччу па Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, днём істотных ападкаў сіноптыкі не абяцаюць. Тэмпература паветра ўдзень у Віцебску і Магілёве будзе трымацца ў межах 6..-8°C, у Гомелі чакаецца на градус вышэй: —5..-7°C.