МІНСК, 5 сак — Sputnik. Гарадскі транспарт у вялікія выхадныя будзе ездзіць па змененым графіку, паведамілі ў "Мінсктрансе".
Графік работы грамадскага транспарту ў сталіцы карэктуецца па прычыне пераносу працоўных дзён.
Аўтобусы 8-9 і 11 сакавіка будуць працаваць па графіку нядзелі, а 10 сакавіка — як і кожную суботу. Тралейбусы адпрацуюць па суботнім графіку 8 і 9 сакавіка, а 10 і 11 — па нядзельным. Трамваі будуць ездзіць па раскладзе выхадных усе чатыры дні.
Нагадаем, у сувязі з пераносам рабочых дзён з-за свята 8 сакавіка на гэтым тыдні будуць працаваць толькі тры дні: з панядзелка па сераду. Астатнія дні абвешчаныя выхаднымі — адпрацоўка за будучую пятніцу 9 сакавіка прыпала на суботу мінулага тыдня.
Наступныя вялікія выхадныя чакаюць беларусаў у красавіку. У сувязі са святкаваннем Радаўніцы і Вялікадня будуць доўгія выхадныя і два тыдні з шасцю працоўнымі днямі.