МІНСК, 6 сак — Sputnik. Высокі ўзровень гендэрнай роўнасці дасягнуты ў Беларусі, распавяла журналістам намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы Марына Арцёменка на прэс-канферэнцыі ў панядзелак.
На яе думку, высокіх паказчыкаў гендэрнай роўнасці ў краіне ўдалося дасягнуць за кошт высокага ўзроўню адукацыі жанчын, ахове мацярынства і дзяцінства і прысутнасці жанчын на ўзроўні прыняцця рашэнняў.
Паводле дадзеных, якія Арцёменка прывяла ў якасці прыкладу, па выніках выбараў 2016 года колькасць жанчын у Нацыянальным сходзе ўзрасла — 33,7% ад агульнай колькасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. А ў агульнай колькасці дэпутатаў, абраных у мясцовыя саветы па выніках нядаўніх выбараў, жанчыны складаюць 48,2%.
Па словах Арцёменка, статус жанчын павышаецца дзякуючы гендэрнай палітыцы краіны.
"Рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендэрнай роўнасці на 2017-2020 гады. Як вынік, мяняецца і ўспрыманне пытанняў роўнасці ў грамадстве", — заявіла яна.
Беларусь размясцілася на 30-м месцы ў агульным рэйтынгу гендэрнага разрыву па дадзеных дакладу Сусветнага эканамічнага форуму, распавяла намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы. Таксама рэспубліка трапіла ў спіс з 21 краіны, дзе індэкс чалавечага развіцця жанчын роўны або нават перавышае паказчык сярод мужчынаў.
Высокі ўзровень адукацыі жанчын Арцёменка таксама падмацавала лічбамі. Беларусь займае адно з вядучых месцаў па долі дзяўчат-студэнтак у ВНУ — 56%: кожная трэцяя працаўніца арганізацыі мае вышэйшую адукацыю, чацвёртая — сярэднюю спецыяльную. Сярод выкладчыкаў — 54% жанчын.