Чатыры беларускія ВНУ паднялі кошт навучання

Рост кошту кіраўніцтва ўстаноў адукацыі тлумачыць павелічэннем тарыфных ставак прафесарска-выкладчыцкага саставу.
Sputnik

МІНСК, 6 сак — Sputnik. Цэны на навучанне выраслі ў чатырох беларускіх ВНУ. Сярод тых, хто падняў кошты, — БДУ, БДУІР, Акадэмія кіравання пры прэзідэнце і БДПУ імя М.Танка.

Мясаедаў: рэформа школы ў свеце павінна пачынацца з падтрымкі настаўніка

У Акадэміі кіравання пры прэзідэнце кошт навучання вырас на 230 рублёў у год для студэнтаў дзённага аддзялення і на 110 рублёў — для завочнага.

У педагагічным універсітэце імя Максіма Танка сума даплаты залежыць ад курсу і спецыяльнасці, на дзённай форме навучання для студэнтаў 3 курса па спецыяльнасці "музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія", а таксама "музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" даплата складзе 80 рублёў. Найменшая даплата на спецыяльнасцях з вывучэннем замежнай мовы для першакурснікаў дзённай формы навучання — 52 рублі. На завочным аддзяленні трэба будзе даплаціць ад 21,6 да 33,6 рублі.

БДУ і БДУІР кошт навучання таксама ўзнялі, пра гэта стала вядома на мінулым тыдні. Неабходнасць росту кошту навучання патлумачылі павышэннем аплаты працы прафесарска-выкладчыцкаму саставу. Таксама падаражэлі камунальныя паслугі, што адбіваецца на рэальных выдатках ВНУ.

У БДУ кошты выраслі з 1 сакавіка ў сярэднім на 10-15% у залежнасці ад спецыяльнасці і факультэта. У БДУІР даплаціць трэба будзе за сакавік і палову красавіка.

Астатнія ВНУ падымуць цэны з наступнага года.