Відэа

Лайфхак для мужчын: што жанчыны хочуць атрымаць у падарунак на 8 Сакавіка

Некаторыя мужчыны жартуюць, што падораць сваім жанчынам у Міжнародны жаночы дзень шкарпэткі і гель для душа, каб адпомсціць за 23 лютага, а на самай справе мучацца з выбарам, чым парадаваць сваю каханую. Sputnik вырашыў палегчыць гэтую задачу.
Sputnik

Многія жанчыны чакаюць 8 Сакавіка з асаблівым трапятаннем, мараць пра віншаванні, кветкі і падарункі. А ў мужчын гэтае свята выклікае паніку: многім вельмі складана прыдумаць, чым парадаваць любімых прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Sputnik вырашыў ім дапамагчы і правёў апытанне, якіх падарункаў чакаюць жанчыны ў свой дзень.

Канцэрт "Время и Стекло" і шмат кіно: куды схадзіць 8 сакавіка ў Мінску

Аказалася, беларускі вельмі непатрабавальныя і ставяць духоўныя каштоўнасці значна вышэй матэрыяльных. Прынамсі, ніхто з апытаных не прызнаўся ў сваім жаданні атрымаць у падарунак футра ці дарагі смартфон. Але некаторыя дзяўчыны распавялі, што вельмі стаміліся ад зацяжны халоднай зімы і з задавальненнем прынялі б у падарунак пуцёўку на адпачынак у цёплыя краі.

Большасць апытаных жанчын упэўненыя, што кошт і памер падарунка не галоўнае: радуе у першую чаргу ўважлівае стаўленне і душэўная цеплыня.