Канцэрт "Время и Стекло" і шмат кіно: куды схадзіць 8 сакавіка ў Мінску

© Sputnik / Мария АмелинаМімоза
Мімоза - Sputnik Беларусь
Два канцэрты, выставы, святкаванні пад Мінскам і мноства кіно - самае цікавае ў святочны дзень.

Міжнародны жаночы дзень ужо ў будучы чацвер можна адзначыць у Мінску наведваннем мерапрыемстваў з традыцыйнай падборкі Sputnik. Расказваем пра самыя цікавыя падзеі 8 Сакавіка: пройдуць яркія канцэрты, выставы-шоу катоў і коней, святы ў мінскіх рэстаранах, ГЦ і комплексах за горадам і не толькі.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа - Sputnik Беларусь
Моднае дэфіле да Міжнароднага жаночага дня адбудзецца ў музеі Якуба Коласа

Канцэрты

Канцэрт поп-гурта "Время и Стекло" пройдзе 8 сакавіка ў Палацы спорту. Фанаты любяць музыкаў за іх творчы стыль, модныя вобразы і запальную энергетыку. Сімвалам "Время и Стекло" стаў танцавальны хіт "Імя 505", а аднайменны кліп набраў больш за 140 мільёнаў праглядаў на YouTube.

А ў клубе Re:Public адбудзецца канцэрт Самойлава і групы The Matrixx. Музыкант выступіць з усімі галоўнымі хітамі "Агаты Кристи" і прадставіць публіцы новы альбом у суправаджэнні гукавога і светлавога шоу. Квіток абыйдзецца ў суму ад 50 рублёў за месца на танцпляцы і ад 70 рублёў — за vip-месца.

Выставы: кошкі і коні

У спарткомплексе "Дынама" ў чацвер у рамках выставы катоў пройдзе вялікае святочнае вясновае заашоў (а яшчэ эксклюзіўная выстава фіялак і паказ грызуноў і трусоў). Тут можна сустрэць каля 200 прадстаўнікоў катоў больш чым 20 розных парод, пазнаёміцца з рэдкімі "асобнікамі" і, вядома, знайсці кацяня сваёй мары.

Там жа адкрыецца міжнародная выстава-шоў коней са спецыяльнай святочнай праграмай — тэатралізаванымі, акрабатычнымі і цыркавымі нумарамі. Арганізатары абяцаюць: вы здзівіцеся, колькі існуе парод (кошт некаторых вылічаецца сотнямі, тысячамі і нават мільёнамі долараў). Дазволяць нават пракаціцца. У рамках выставы пройдзе кірмаш рамёстваў і эка-прадуктаў.

Тэматычнае свята ў мінскім ГЦ

У гандлёвым цэнтры "Момо" рыхтуюць адмысловую праграму: наведвальнікаў чакаюць канцэрт з розыгрышам прызоў, вясновая фотазона з прафесійным фатографам, будуць працаваць гульнятэка, зона майстар-класаў і нават гульнявая зона для самых маленькіх гасцей.

Прыгожы забег у Мінску - Sputnik Беларусь
Забег прыгажунь: тысячы дзяўчат прабягуць па цэнтры Мінска 8 сакавіка

Святы ў комплексах пад Мінскам і рэстаранах сталіцы

Віноўніц свята запрашаюць у парк-музей гісторыі "Сула". Акрамя мясцовых музеяў і рэстаранаў 8 сакавіка для гасцей адкрыюцца інтэрактыўныя пляцоўкі. Мужчыны змогуць праявіць сябе перад дамамі ў кіданні баявых сякер і навучацца трубіць у паляўнічыя рогі; усе жадаючыя змогуць прымерыць баявое адзенне. Аматараў міфаў, загадак і таямніц мінулага сустрэне Вядуння. Будуць дзейнічаць зніжкі на пражыванне ў 10-30%.

Засяліцца ў гэты дзень варта і ў этнакультурны комплекс "Наносы-Наваселле", дзе для тых, хто жыве ў комплексе 8 сакавіка, падрыхтавана эксклюзіўная праграма — рамантычная вячэра і прагляд фільма з прыгожай гісторыяй кахання ў мясцовым кінатэатры, дзе будзе дзейнічаць святочнае абслугоўванне. Працягнуць свята прапануюць і на наступны дзень кулінарным квэстам-пікніком на свежым паветры.

Рознага роду праграмы, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва, рыхтуюць многія кафэ і рэстараны Мінска: "Чайхана Lounge Cafe", бар Plan B, караоке IKRA і "Сябры", кальян Hookah Place Sportivnaya, кафэ LOFT, клуб Re:Public і многія іншыя. Абяцаюць шмат сюрпрызаў і кампліментаў.

Мноства новых (і не толькі) фільмаў

Менавіта ў гэты дзень стартуюць паказы кінапрэм'ер. У большасці кінатэатраў горада 8 сакавіка пачнуць паказваць фэнтэзі "Залом часу" (Disney), баявік "Пасажыр", гістарычную драму "Кавалерыя" і меладраму "Сапраўдны Вермеер".

Электрацягнік рэгіянальных ліній - Sputnik Беларусь
БЧ прызначыла на "доўгія" сакавіцкія выхадныя дадатковыя цягнікі

У рамках праекта Cinemascope у кінатэатры "Ракета" пакажуць добра знаёмую камедыю з Мэрылін Манро рэжысёра Білі Ўайлдара "У джазе толькі дзяўчыны", а таксама драматычныя фільмы "Жанчына ёсць жанчына" Жан-Люка Гадара (Італія, Францыя, 1961) і "Ханна і яе сёстры" Вудзі Алена (ЗША, 1986).

А ў сталічнай сетцы кінатэатраў Silver Screen і кінатэатры "Цэнтральны" можна ўбачыць лядовае шоу "Intimissimi на лёдзе: Легенда аб прыгажосці", дзеля якога зоркі оперы, спорту і моды аб'ядналіся ў старажытнарымскім амфітэатры Арэна-ды-Верона ў Італіі.

Love-квэст для пар і "проста сяброў"

Святочны вечар з мілай сэрцу дзяўчынай можна правесці ў Музеі архітэктурных мініяцюр "Краіна міні". Тут прапануюць паўдзельнічаць у гістарычным love-квэсце: арганізатары абяцаюць захапіць гасцей самымі гучнымі легендамі пра каханне ў гісторыі нашай краіны і ўразіць славутасцямі Беларусі ў мініяцюры ў дзённым і начным асвятленні.

Зміцер Вайцюшкевіч на юбілейным канцэрце, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Зміцер Вайцюшкевіч зладзіць "Вясновы дзень" у Мінску

Рамантычнае шоу ў мінскім дэльфінарыі

8 сакавіка можна схадзіць у Мінскі дэльфінарый "Нема" на рамантычнае начное шоу. Па словах арганізатараў, тут прагучаць мелодыі саксафона, пройдуць лазернае і вогненнае шоу, акрабатычныя і танцавальныя нумары і ўражлівыя выступленні дэльфінаў.

А падарыць прадстаўніцы прыгожай паловы можна купанне і дайвінг з прыязнымі дэльфінамі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі