Флэшмоб #ВамЛюбимые прайшоў у Мінску 8 Сакавіка

Беларуская сталіца стала ўдзельніцай міжнароднай акцыі руху #FutureTeam.
Sputnik

МІНСК, 8 сак — Sputnik. Міжнародная акцыя руху, #FutureTeam прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дню 8 Сакавіка, прайшла ў сталічнай GALLERIA MINSK, паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Відэафакт: беларускія палярнікі крэатыўна павіншавалі жанчын з 8 Сакавіка

Удзельнікі Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў не першы год ладзяць акцыю #MakeHerSmile/#ВамЛюбимые і #MakeHerFutureBright, прымеркаваную да 8 Сакавіка. У 2017 годзе маладыя людзі з больш як 50 краін свету апублікавалі свае гісторыі пра тое, як віншавалі жанчын.

"Беларусь таксама прыняла ўдзел у гэтай акцыі. У Мінску ў ГЦ прайшла акцыя #MakeHerSmile. Маладыя людзі павіншавалі мінчанак і гасцей сталіцы цёплымі пажаданнямі і букетамі цюльпанаў", — распавялі Sputnik ў Цэнтры сучасных сацыяльных тэхналогій "ЦССТ".

Па словах суразмоўцаў агенцтва, наведвальніцы GALLERIA MINSK з задавальненнем размаўлялі з прадстаўнікамі супольнасці Future Team, абменьваліся станоўчымі эмоцыямі і, вядома ж, фатаграфаваліся.

"Кветкі і ўсмешкі можна ўбачыць у відэа і фотаздымках ў сацыяльных сетках пад хэштэгамі #ВамЛюбимые, #MakeHerSmile і #MakeHerFutureBright", — сказалі ў ЦССТ.

Жыхаркі беларускай сталіцы выказалі надзею на падобную сустрэчу ў 2019 годзе, сказалі суразмоўцы Sputnik. Па іх словах, з 7 па 8 сакавіка апроч флэш-мобу ў сацыяльных сетках з афіцыйнымі хэштэгамі (#ВамЛюбимые #MakeHerSmile #MakeHerFutureBright) па ініцыятыве ўдзельнікаў руху Future Team прайшлі масавыя акцыі з уручэннем букетаў кветак, паштовак, а таксама віншавальных вершаў і зваротаў.