МІНСК, 10 сак — Sputnik. Чатыры медалі заваявалі беларускія паралімпійцы ў першы дзень Гульняў у Пхенчхане.
Беларускія спартсмены выйгралі ў біятлоне два срэбныя і два бронзавыя медалі.
Срэбра ў спрынце на 7,5 кіламетраў для атлетаў з парушэннем апорна-рухальнага апарата ў катэгорыі LW12 заваяваў Дзмітрый Лобан. У той жа катэгорыі жаночых спаборніцтваў у спрынце на шэсць кіламетраў трэцяй фінішавала Лідзія Графеева.
У біятлонным спрынце сярод спартсменаў з парушэннямі зроку ў катэгорыі В3 віцэ-чэмпіёнам Паралімпіяды 2018 стаў Юрый Голуб, а бронзавы медаль у жаночых спаборніцтвах заваявала Святлана Саханенка.
У медальным заліку па выніках першага дня Паралімпіяды Беларусь размясцілася на дзевятым месцы (лідзіруюць зборныя ЗША, Францыі і спартсмены з Расіі).
У Пхенчхан адправіліся 14 беларускіх спартсменаў, якія прадставяць краіну ў такіх дысцыплінах, як лыжныя гонкі і біятлон.
Урачыстая цырымонія адкрыцця Паралімпіяды прайшла ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане напярэдадні. У парадзе ўзялі ўдзел 49 краін, у прыватнасці, зборная Беларусі, сцяганосцам якой стала Людміла Волчак. Спаборніцтвы працягнуцца да 18 сакавіка.