Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў таленавітай моладзі прайшла ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Дакументы 14-гадовым падлеткам уручыла кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава. З яе рук галоўны дакумент грамадзяніна атрымалі 27 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры навукова-практычных канферэнцый, рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў і прадметных алімпіяд.
"Вы атрымліваеце важны дакумент, вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Але грамадзянін — гэта не толькі высокае званне, але гэта і абавязкі, якія ўскладаюцца на вас, і адказнасць", — звярнулася Качанава да дзяцей.
Усебеларуская акцыя "Мы — грамадзяне Беларусі!" пачалася сёння ва ўсіх рэгіёнах краіны. Яна праходзіць з 2004 года пад эгідай БРСМ. Падчас акцыі моладзь атрымае пашпарты з рук прадстаўнікоў улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных людзей Беларусі.