Міжнародны АRT-Fest пройдзе ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў

Падчас фестывалю пройдуць майстар-класы па жывапісе, малюнку і іншыя, а таксама выставы і экскурсіі.
Sputnik

МІНСК, 13 сак – Sputnik. Міжнародны фестываль творчасці АRT-Fest пройдзе ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў з 15 па 17 сакавіка, паведамілі Sputnik ва ўстанове. 

Культурна-лінгвістычны фестываль "Multi-Culti" пройдзе ў Мінску

Падчас урачыстага адкрыцця фестывалю пройдуць майстар-класы па жывапісе, малюнку і іншыя, а таксама выставы і экскурсіі. 

16 сакавіка педагогі з Беларусі, Расіі і Літвы выступяць на міжнароднай педагагічнай канферэнцыі "Ад традыцый да сучаснасці праз вопыт майстэрства". Плануецца таксама падпісанне дамоў аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і мастацтваў з іншых краін. Таксама ў гэты дзень можна будзе ўбачыць пастаноўку купалаўскай "Паўлінкі" тэатральнай студыі гімназіі-каледжа мастацтваў. 

17 сакавіка запланавана аўтобусная этнаграфічная экскурсія "Панскі маёнтак Сула". 

У гэтым годзе гімназія-каледж адзначае стогадовы юбілей.