Больш золата: беларус Юрый Голуб стаў першым у біятлоне на Паралімпіядзе

Атлет абышоў украінцаў Аляксандра Казіка і Юрыя Уткіна, гэта яго трэцяя ўзнагарода на Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане.
Sputnik

МІНСК, 13 сак — Sputnik. Беларус Юрый Голуб заваяваў залаты медаль у біятлоннай гонцы на дыстанцыі ў 12,5 кіламетраў для спартсменаў з парушэннямі зроку (клас В3) на Паралімпіядзе ў Пхенчхане і вывеў Беларусь на восьмае месца ў агульным медальным заліку.

Лыжнікі прынеслі Беларусі золата і срэбра Паралімпіяды

Голуб прайшоў дыстанцыю з чатырма агнявымі рубяжамі за 39 хвілін 23 секунды. Срэбра і бронза дасталіся ўкраінцам Аляксандру Казіку і Юрыю Уткіну. Першы адстаў ад лідэра на 2,6 секунды, другі — амаль на хвіліну.

Гэта трэцяя медаль Голуба на Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане. На яго рахунку два срэбры: у лыжнай гонцы на 20 кіламетраў для спартсменаў з парушэннямі зроку (клас І3) і ў біятлонным спрынце на 7,5 кіламетраў.

Дзякуючы залатому медалю Голуба Беларусь паднялася на восьмы радок у агульным медальным заліку Паралімпіяды: на рахунку краіны сем медалёў — дзве залатыя ўзнагароды, тры срэбра і дзве бронзы.