Фотафакт: самая начытаная рысь у свеце жыве ў бібліятэцы в/ч 3214

Рысь Фенікс з'яўляецца жывым знакам брыгады спецназа ўнутраных войскаў і жыве ў вайсковай часці 3214 і ў дрэннае надвор'е наведвае бібліятэку.
Sputnik

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Рысенка па мянушцы Фенікс, які жыве ў вайсковай часці 3214 унутраных войскаў у Мінску, можна назваць самым начытаным у свеце: у халодную пару года з вальера ён перабіраецца ў бібліятэку.

Камандуючы ўнутраных войскаў МУС узнагародзіў карэспандэнта Sputnik

На працягу апошніх 15 гадоў рысь жыла на тэрыторыі вайсковай часці 3214 і была жывым знакам брыгады спецназа, але ў 2016 годзе яна памерла. Вайскоўцам вельмi хацелася мець гадаванца, таму летам 2017 года яны за свае грошы купілі ў адной з расійскіх жывёльных гаспадарак рысяня і прывезлі яго ў часць. За дзікім кацянём падахвоціўся даглядаць адзін з салдат тэрміновай службы.

Sputnik ужо распавядаў гісторыю кранальнай дружбы вайскоўца Аляксея Ліпляніна з рысенкам Феніксам >>

Зараз Феніксу дзесяць месяцаў, і ён прыкметна падрос з часу апошняй сустрэчы з карэспандэнтам Sputnik.