Летнюю школу беларускай мовы і культуры ўпершыню арганізуюць у Гродна

Ва ўніверсітэце таксама абяцаюць квэсты, гульні, караоке па-беларуску і яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў.
Sputnik

МІНСК, 14 сак – Sputnik. Летняя школа беларускай мовы і культуры ўпершыню пройдзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, пра гэта Sputnik паведамілі ва ўніверсітэце. 

Дні Франкафоніі пройдуць у Беларусі ў сакавіку

Школа будзе дзейнічаць на базе навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы з 5 па 18 жніўня.

Наведаць заняткі змогуць і беларусы, і госці з іншых краін. Яе праграма разлічана як на тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову, так і на тых, хто ўжо валодае ведамі ў галіне беларусістыкі і жадае іх паглыбіць.

Акрамя заняткаў, у летняй школе прапануюць цікавыя экскурсіі па Гродна і рэгіёну, а таксама разнастайныя майстар-класы. Наведвальнікі школы навучацца танцаваць народныя танцы, гатаваць традыцыйныя стравы і нават ткаць. 

Ва ўніверсітэце таксама абяцаюць квэсты, гульні, караоке па-беларуску і яшчэ шмат прыемных сюрпрызаў.

Падрабязней азнаёміцца з праграмай Летняй школы беларускай мовы і культуры можна на сайце www.belmova.grsu.by