Да цёмнай бібліятэкі на двух колах: мінская веласуполка адзначыць Дзень Зямлі

Маршрут вандроўкі пройдзе ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая ў гэты дзень на гадзіну адключыць падсвятленне.
Sputnik

МІНСК, 15 сак – Sputnik. Велапрагулка "Да пагаслай бібліятэкі" ў гонар Дня Зямлі пройдзе ў Мінску 24 сакавіка, паведамляецца на сайце Мінскага веласіпеднага таварыства. 

Відэафакт: Нацыянальная бібліятэка згасла ў падтрымку "Гадзіны Зямлі"

Велапрагулка, прысвечаная міжнароднай акцыі "Гадзіна Зямлі", стартуе ў 20:00 ад Камароўскага сквера (насупраць вул. В. Харужай, 3). Маршрут вандроўкі пройдзе ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі, якая ў гэты дзень на гадзіну адключыць падсвятленне. Асноўны маршрут велапрагулкі пройдзе ўздоўж праспекта Незалежнасці.

Праграма мерапрыемства:

  • 19:30-20:00 — збор каля Камароўскага сквера;
  • 20:00 — старт велапрагулкі ў суправаджэнні валанцёраў Мінскага веласіпеднага таварыства;
  • 20:30-21:00 — сумесная фатасесія каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі.

Ідэя акцыі "Гадзіна Зямлі" ў тым, каб на адну гадзіну, з 20:30 да 21:30, адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадскасці да глабальных экалагічных праблем. У 2018 годзе Беларусь ужо ў дзясяты раз далучаецца да сусветнага экалагічнага мерапрыемства.