Ніякага натуральнага футра: Versace адмовіліся забіваць жывёл дзеля моды

Кіраўнік моднага дома Данатэла Версачэ абвясціла аб тым, што яны не будуць выкарыстоўваць натуральнае футра пры стварэнні адзення і аксесуараў.
Sputnik

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Вядомы італьянскі дом моды Versace цяпер не будзе карыстацца футрам пры вырабе сваіх калекцый, заявіла Данатэла Версачэ.

"Футра? Я больш у гэтым не ўдзельнічаю. Я не хачу забіваць жывёл, каб ствараць моду. Гэта няправільна", — заявіла яна СМІ.

Сваю пазіцыю яна таксама выказала на старонцы ў сацсетках.

​Цяпер Versace, у калекцыях якога футравыя вырабы фігуравалі даволі-такі часта, будзе выкарыстоўваць для іх толькі штучныя матэрыялы.

На паказе Gucci ў Мілане мадэлі ішлі са сваімі галовамі ў руках

Нагадаем, што ў апошні час модныя сусветныя брэнды ўсё часцей адмаўляюцца ад выкарыстання натуральнага футра. Раней аналагічнае рашэнне прынялі такія вядомыя вытворцы, як Armani, Calvin Klein, Hugo Boss, Ralph Lauren, Gucci, Michael Kors і Jimmy Choo.