Домрачава стала другой у спрынце ў Хальменколене

У агульным заліку Кубка свету беларуска паднялася на трэцяе месца, яе адставанне ад лідэра Анастасіі Кузьміной - больш за 90 ачкоў.
Sputnik

МІНСК, 15 сак — Sputnik. Чатырохкратная алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйграла срэбра ў спрынтарскай гонцы на восьмым этапе Кубка свету ў нарвежскім Хальменколене, паведамляе Sputnik.

Беларускія біятланісткі трапілі ў топ-10 у мас-старце ў Кантыялахці

Перадапошні этап КС стартаваў у чацвер у Хальменколене жаночай спрынтарскай гонкай (7,5 км). Першай дыстанцыю пераадолела славачка Анастасія Кузьміна — 21 хвіліна 31,8 секунды (1 + 0). Домрачава прайграла пераможцы 8,9 секунды (0+0) і заняла другое месца. Бронзу заваявала ўкраінка Юлія Джыма, якая саступіла Кузьміной 29,32 секунды (0+0).

Іншыя беларускі Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава прыйшлі да фінішу 24-й і 87-й адпаведна.

На старт з-за хваробы не змаглі выйсці Дынара Алімбекава і Ірына Крыўко.

Дзякуючы другому месцу Домрачава паднялася на трэцяе месца ў агульным заліку КС — 581 бал. Лідзіруе Кузьміна з 673 ачкамі, другое месца ў прадстаўніцы Фінляндыі Кайсы Мякярайнен — ​​667 балаў.

Сёння таксама на старт выйдуць мужчыны. Беларусь прадставяць Cергей Бачарнікаў (29-ы стартавы нумар), Раман Елетноў (48-ы), Антон Смольскі (59-ы), Максім Варабей (87-ы).